вы́смактаць, ‑кчу, ‑кчаш, ‑кча; зак., што.

Смокчучы, выцягнуць якую‑н. вадкасць, вільгаць і пад.; выссаць. Высмактаць сок з яблыка. // Разм. Выцягнуць якую‑н. вадкасць помпай або якім‑н. іншым прыстасаваннем. Агонь высмактаў газу з лямпы. // Разм. Прагна выпіць усё. [Настуля:] — Сам гарэлку высмактаў, а чалавека частаваць няма чым. Чарнышэвіч.

•••

Высмактаць (усе, апошнія) сокі (кроў, сілы) з каго-чаго — знясіліць, замарыць.

Высмактаць з пальца — тое, што і выссаць з пальца (гл. выссаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасса́ць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; каго-што.

Выссаць нейкую колькасць малака ці якой іншай вадкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.

1. Выссаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца. Сассаць малако.

2. і чаго. Адассаць некаторую колькасць якой‑н. вадкасці.

3. Знясіліць ссаннем. Кацяняты сассалі кашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyssać

зак. выссаць, высмактаць;

wyssać z mlekiem matki — увассаць з малаком маці;

wyssać z palca — высмактаць з пальца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Здуду́ліцца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул. издудо́лить ’высмактаць, змучыць’, славац. zdudliť ’скурчыць’, zdúdliť sa, zdudliť sa ’скурчыцца’. Параўн. рус. дыял. дудо́лить(ся) ’піць, ссаць многа, доўга’, славац. dudlať ’выдаваць гукі булькання’, ’мармытаць’, рус. смал. дудо́ля ’дзіця, што яшчэ ссе’. Насуперак Фасмеру (1, 550) звязана, відаць, з дуда (гл.) (якое ў дыялектах мае значэнне ’соска’ (кур.) звязана з рус. дыял. дудить ’доўга і многа смактаць’), з суф. ‑уля/уль (Сцяцко, Афікс. наз., 67) ад дзеяслова ўтвараецца назоўнік *дуд‑уля/*дуд‑уль, на базе гэтага дзеяслоў *дудуліць, адкуль з прэфіксам з‑ (< jьz‑) *здудуліцьвыссаць’ > ’зрабіць скурчаным’, адкуль здудуліцца ’скурчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лец, ‑льца, м.

1. Адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі або ступні ў чалавека. На чорным фоне адзежы белая рука з адтапыраным пальцам была вельмі выразна белая, як мармуровая. Чорны. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. // Частка пальчаткі, якая надзяваецца на палец рукі.

2. Канечны член на лапах жывёл і птушак.

3. Спец. Валік або стрыжань у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма. Поршневы палец. □ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц. Краўчанка.

•••

Безыменны палец — чацвёрты палец рукі (паміж сярэднім і мезенцам).

Мезены палец — тое, што і мезенец (гл. мезенец).

Абвесці вакол (кругом) пальца гл. абвесці.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Выссаць (высмактаць) з пальца гл. выссаць.

Глядзець праз пальцы гл. глядзець.

Ламаць пальцы гл. ламаць.

Паківаць пальцам гл. паківаць.

Палец (пальцам) аб палец не ўдарыць гл. ударыць.

Пальцам не крануць гл. крануць.

Пальцам не паварушыць гл. паварушыць.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) гл. паказваць.

Пальца ў рот не кладзі гл. класці.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Пералічыць па пальцах гл. пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лец (род. па́льца) м., в разн. знач. па́лец; (стол. — ещё) шип;

вялі́кі п. — большо́й па́лец;

безыме́нны п. — безымя́нный па́лец;

по́ршневы п.тех. по́ршневый па́лец;

канта́ктны п.тех. конта́ктный па́лец;

ве́даць як свае́ пяць па́льцаў — знать как свои́ пять па́льцев;

глядзе́ць праз па́льцы — смотре́ть сквозь па́льцы;

па́льцам аб п. не ўда́рыць — па́лец о па́лец не уда́рит;

па́льцам не павару́шыць — па́льцем не пошеве́лит;

па́льца ў рот не кладзі́ — (каму) па́льца в рот не клади́ (кому);

па́льцам не крану́ць — па́льцем не тро́нуть;

вы́ссаць з па́льца — вы́сосать из па́льца;

тра́піць (папа́сці) па́льцам у не́ба — попа́сть па́льцем в не́бо;

хоць па́льцам у во́ка — хоть глаз вы́коли;

то́лькі па́льцам кіўну́ць — то́лько намекну́ть;

пералічы́ць па па́льцах — сосчита́ть по па́льцам;

абве́сці вако́л па́льца — обвести́ вокру́г па́льца;

плы́сці (плыць) праз па́льцы — плыть сквозь па́льцы;

па́льцам (па́льцамі) пака́зваць (ты́каць, ты́цкаць) — па́льцем (па́льцами) пока́зывать (ука́зывать, ты́кать)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́лец в разн. знач. па́лец, род. па́льца м.;

большо́й па́лец вялі́кі па́лец;

указа́тельный па́лец указа́льны па́лец;

сре́дний па́лец сярэ́дні па́лец;

безымя́нный па́лец безыме́нны па́лец;

конта́ктный па́лец техн. канта́ктны па́лец;

грози́ть кому́-л. па́льцем гразі́ць каму́е́будзь па́льцам;

пока́зывать па́льцем пака́зваць па́льцам;

знать как свои́ пять па́льцев ве́даць, як свае́ пяць па́льцаў; (о человеке) ве́даць як аблу́пленага;

смотре́ть сквозь па́льцы глядзе́ць праз па́льцы;

па́лец о па́лец не уда́рить (па́льцем не пошевели́ть) па́лец на па́лец не пакла́сці; па́льцам не паварушы́ць; па́лкі не перакі́нуць; рук не падлажы́ць;

па́льца в рот не клади́ па́льца ў рот не кладзі́;

по па́льцам пересчита́ть мо́жно на па́льцах пералічы́ць мо́жна;

па́льцем никого́ не тро́нет па́льцам ніко́га не зачэ́піць (не кране́);

обвести́ вокру́г па́льца абве́сці вако́л (круго́м) па́льца;

вы́сосать из па́льца з па́льца вы́смактаць (вы́ссаць); з-пад кі́пця вы́калупаць;

попа́сть па́льцем в не́бо тра́піць па́льцам у не́ба;

сосчита́ть по па́льцам пералічы́ць па па́льцах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)