пава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг.

Выхоўваць павагу да старэйшых.

Карыстацца павагай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высокашыро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да высокіх шырот, знаходзіцца ў высокіх шыротах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграхі́мія, -і, ж.

Навука аб хімічных працэсах у глебе і раслінах, сілкаванні раслін, прымяненні ўгнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін з мэтай атрымання высокіх устойлівых ураджаяў.

|| прым. аграхімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ззя́нне, -я, н.

1. гл. ззяць.

2. Яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца чым-н.

Сонечнае з.

У ззянні славы (перан.).

Паўночнае ззянне — свячэнне высокіх слаёў атмасферы, якое назіраецца за палярным кругам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піро́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вымярэння высокіх тэмператур.

[Грэч. pýr — агонь і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

asset-stripping [ˈæsetˌstrɪpɪŋ] n. ску́пка маёмасці па ні́зкіх цэ́нах з мэ́тай перапро́дажу па больш высо́кіх цэ́нах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

VIP [ˌvi:aɪˈpi:] n. (скар. ад Very Important Person) ве́льмі ва́жная асо́ба;

welcome VIPs сустрака́ць высо́кіх гасце́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

высокаапла́тны, ‑ая, ‑ае.

Які аплачваецца па высокіх тарыфах. Высокааплатная пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піраме́трыя, ‑і, ж.

Спосабы вымярэння высокіх тэмператур пры дапамозе спецыяльных прыбораў.

[Ад грэч. pýr — агонь і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэалі́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які сцвярджае першаснасць духу, ідэі, свядомасці і другаснасць матэрыі, прыроды, быцця.

Суб’ектыўны і.

2. Схільнасць да прыхарошвання рэчаіснасці.

3. Прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

|| прым. ідэалісты́чны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Ідэалістычныя плыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)