Вы́жыць ’застацца жывым’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк.); ’выслужыць, зарабіць што-небудзь’ (Нас.), вы́жыты ’дамагчыся свайго прытворствам, капрызам’ (Клім.). Гл. жыць. Параўн. рус. дыял. вы́житьвыслужыць, зарабіць што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., што.

1. Сваёй дзейнасцю стаць дастойным або дабіцца чаго-н.

З. узнагароду.

З. павагу.

З. папрок.

2. Выслужыць, атрымаць за службу, працу.

З. права на адпачынак.

|| незак. заслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́слуга (БРС). Рус. вы́слуга, укр. ви́слуга, польск. wysługa. Аддзеяслоўнае ўтварэнне (зваротная дэрывацыя) ад выслужыць (гл. служыць). Параўн. Махэк₂, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы... прыстаўка.

Надае слову значэнне: 1) рух знутры, сярэдзіны чаго‑н., напрыклад: выбегчы, выехаць; 2) закончанасць або завершанасць дзеяння, напрыклад: выкасіць, вылавіць; 3) дасягненне чаго‑н. пры дапамозе дзеяння, напрыклад: выслужыць, выглядзець; 4) здабыванне, выманне з сярэдзіны часткі прадмета або аднаго прадмета з другога, напрыклад: вывінціць, выняць; 5) у спалучэнні з часціцай ‑ся (‑ца, ‑цца) перадае поўную вычарпанасць дзеяння, напрыклад: вылежацца, выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)