выраўно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выраўнавацца.

2. Зал. да выраўноўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выраўно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выраўноўваць — выраўнаваць і выраўноўвацца — выраўнавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрямля́ть несов. выпро́стваць; выраўно́ўваць; (ток) выпрамля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацыклё́ўваць

выраўноўваць паверхню чаго-небудзь скрабеннем’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ацыклё́ўваю ацыклё́ўваем
2-я ас. ацыклё́ўваеш ацыклё́ўваеце
3-я ас. ацыклё́ўвае ацыклё́ўваюць
Прошлы час
м. ацыклё́ўваў ацыклё́ўвалі
ж. ацыклё́ўвала
н. ацыклё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. ацыклё́ўвай ацыклё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ацыклё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлейфава́ць

‘рыхліць і выраўноўваць глебу шлейфам’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шлейфу́ю шлейфу́ем
2-я ас. шлейфу́еш шлейфу́еце
3-я ас. шлейфу́е шлейфу́юць
Прошлы час
м. шлейфава́ў шлейфава́лі
ж. шлейфава́ла
н. шлейфава́ла
Загадны лад
2-я ас. шлейфу́й шлейфу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шлейфу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

1. Стругаць фуганкам. Там работа ішла поўным ходам: печ разабралі, страху знялі, габлявалі і фугавалі дошкі для падлогі. Дубоўка.

2. Выраўноўваць, раўняць паверхню дошак для падгонкі і склейвання.

3. Выраўноўваць па вышыні (зубы пілы). Фугаваць пілу.

[Ад ням. fugen — прыганяць, дапускаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрямля́ть несов.

1. (выравнивать) выпро́стваць, выраўно́ўваць;

распрямля́ть про́волоку выпро́стваць (выраўно́ўваць) дрот;

2. (расправлять) выпро́стваць;

распрямля́ть спи́ну выпро́стваць спі́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнава́ць¹, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак.

1. што. Рабіць роўным, прамым; выраўноўваць.

Р. дарогу.

Р. сагнутыя цвікі.

2. каго-што. Параўноўваць, лічыць сябе роўным у якіх-н. адносінах з кім-н.

Па ведах іх нельга р.

|| наз. раўнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wyrównywać

незак. выраўноўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цыклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Спец. Выраўноўваць, рабіць гладкай паверхню чаго‑н. драўлянага з дапамогай цыклі. Цыкляваць паркет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)