взлеле́ять сов.

1. вы́песціць, узгадава́ць;

2. перен. (мысль) вы́насіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wypieścić

зак. выпесціць, спесціць, распесціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́пешчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпесціць.

2. у знач. прым. Які сведчыць аб старанным доглядзе. Выпешчаная рука. □ Чарнабровы, выпешчаны твар з падпухлымі мяшочкамі пад вачыма спахмурнеў, пакутліва зморшчыўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wychuchać

зак.

1. выпесціць; узгадаваць;

2. (пра думку) вынасіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

выпе́шчваць несов.

1. (растить в холе) пе́стовать, хо́лить; (растение — ещё) леле́ять;

2. перен. леле́ять;

1, 2 см. вы́песціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.

1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца. І нідзе я не змог бы Пражыць ні хвіліны адной.. Без вятроў, што мой Сож І што Волгу маю ўскалыхалі. Кірэенка. / у вобразным ужыв. І працаю вясёлай Напоўніцца прастор, І песняю дзяўчаты Ускалышуць звонкі бор. Русак.

2. перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць. Знаю — шмат ты [Нарач] каго ўскалыхала, Умывала празрыстай вадой І нярэдка бурлівай бывала, Уздымаючы хвалі гарой. Прыходзька. Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства — на шляхах вайны. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)