обнажённый

1. аго́лены, го́лы, непакры́ты; вы́няты;

обнажённый бе́рег аго́лены бе́раг;

с обнажённой голово́й з го́лай (непакры́тай) галаво́й;

обнажённая ша́шка вы́нятая ша́шка;

2. перен. непрыкры́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

naked

[ˈneɪkɪd]

adj.

1) го́лы, аго́лены

а) naked fields — аго́леныя палі́

б) a naked sword — аго́лены (вы́няты з но́жнаў) меч

в) naked eye — го́лае (без акуля́раў, мікраско́пу) во́ка

2) чы́сты

the naked truth — чы́стая пра́ўда

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́ставленный

1. вы́стаўлены;

2. вы́сунуты, мног. павысо́ўваны;

3. вы́стаўлены, мног. павыстаўля́ны; пака́заны;

4. вы́гнаны, мног. павыганя́ны;

5. вы́няты, мног. павыма́ны;

6. вы́лучаны, вы́стаўлены, вы́сунуты; см. вы́ставить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аго́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.

2. у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны. // Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў. // Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрым. Аголеныя горныя пароды. // Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.

3. у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.

4. перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нутро́ ’вантробы, унутранасці’ (Нас., Гарэц., Пятк. 2, Касп.), ’сярэдзіна, унутраная частка’ (Сцяшк., ТС), нутрэ́ ’тс’ (ТС), нутрё ’унутранасці’ (Грыг.), нутра́, нутры́, мн. ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. нутро́ ’тс’, рус. нутро́, нутра́, нутрё, нутрь ’тс’. Са старога прыставачнага ўтварэння *vъn‑ǫtrь ’сярэдзіну’, што было пераасэнсавана, як *vъ‑nǫtrь (Фасмер, 3, 90), гл. уну́тр. Параўн. яшчэ ст.-бел. нꙋтрь моѧ переменилосѧ, ноутръ моѧ, нγтрь мои, оу нγтри моє​м (Псалтыр XVI ст., гл. Карскі 2-3, 17), чэш. nitro ’унутранасць, нутро’, славац. vnútro ’тс’ — новыя назоўнікі на базе пераасэнсаванай часткі *‑nǫtrъ (Махэк₂, 696). Звяртаюць увагу на паралельнае грэч. ἔντερα, мн. л. ’унутранасці, вантробы’, ст.-інд. antrám ’тс’, літ. įščios ’тс’ (Бязлай, 2, 228 і інш.). Сюды ж таксама ну́троносць ’тс’ (ТС, магчыма, пад уплывам рус. внутренность), нутраны́, нутрэнны́выняты з нутра’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), нутро́ны ’унутраны’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

naked [ˈneɪkɪd] adj. го́лы, аго́лены, непакры́ты (таксама перан.);

stark naked абсалю́тна го́лы, у чым ма́ці нарадзі́ла;

stripped naked раздзе́ты дагала́, го́лы;

half naked напаўго́лы, (на)паўаго́лены; (на)паўраздзе́ты;

naked trees го́лыя/бязлі́стыя дрэ́вы;

a naked sword вы́няты меч, вы́нятая шпа́га;

naked wire аго́лены/неізалява́ны про́вад;

a naked bulb/light ля́мпачка без абажу́ра;

a naked flame адкры́тае по́лымя;

naked aggression непрыкры́тая/відаво́чная агрэ́сія;

the naked truth чы́стая пра́ўда

with the naked eye про́стым во́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нутраны́, ‑ая, ‑ое.

1. Выняты з нутра якой‑н. жывёлы. Нутраное сала.

2. Разм. Які мае адносіны да нутра (у 1 знач.). Нутраныя хваробы. // Які ідзе як бы з нутра, з сярэдзіны; глухі. [Клава] засмяялася ціха, нутраным смехам. Мележ. Панізіўшы голас да шэ[пту], дзед Талаш нутраным крыкам, што ішоў з глыбіні набалелага сэрца, гаворыць далей. Колас.

3. перан. Разм. Які мае адносіны да нутра (у 3 знач.); які выражае душэўныя перажыванні. Там, дзе б’ецца пульс жыцця, — .. праяўляюцца новыя якасці нутранога свету чалавека-грамадзяніна, чалавека-барацьбіта. Хведаровіч. Анупрэй не мог супакоіцца ад нутраных папрокаў і затупаў па хаце. Гартны.

4. Разм. Змешчаны ўнутры чаго‑н., на ўнутраным баку чаго‑н. [Шыковіч] палез у нутраную кішэню пінжака і дастаў складзеныя лісты паперы. Шамякін. — Вось тут я цяпер, — адмыкаючы нутраны замок, з гонарам паведаміла .. [Макатрыха]. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удалённый

1. прич. (отдалённый) адда́лены;

2. прич. (тот, которого заставили уйти) вы́далены; (выпровоженный) вы́праваджаны; (выведенный) вы́ведзены; (выгнанный) вы́гнаны; (высланный) вы́сланы, мног. павысыла́ны; (уволенный) зво́льнены; (исключённый) вы́ключаны;

3. прич. (из организма, с какого-л. места и т. п.) вы́далены; (вырезанный) вы́разаны, мног. павыраза́ны, павырэ́званы; (отрезанный) адрэ́заны, мног. паадраза́ны, паадрэ́званы; (извлечённый) вы́няты; (вытащенный) вы́цягнуты; (вырванный) вы́рваны, мног. павырыва́ны; (выведенный) вы́ведзены; (уничтоженный) зні́шчаны; (убранный) прыня́ты, прыбра́ны; (очищенный) ачы́шчаны;

4. прич. (устранённый) устаранёны; (отстранённый) адхі́лены; (отодвинутый) адсу́нуты; (избавленный) пазба́ўлены; см. удали́ть;

5. прил. адда́лены; (далёкий) далёкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)