*Вы́баўкнуць, вы́бовкнутывынырнуць’ (пін., Нар. лекс.). Да бо́ўкнуць ’упасці ў ваду’; сюды ж, відаць, і драгіч. вы́бовчаный ’выпучаны’, якое Клімчук (Бел.-укр. ізал.) звязвае з карп. бовчь ’паглыбленне ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondreti ’нырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭвынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)