назе́мна-вымяра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. назе́мна-вымяра́льны назе́мна-вымяра́льная назе́мна-вымяра́льнае назе́мна-вымяра́льныя
Р. назе́мна-вымяра́льнага назе́мна-вымяра́льнай
назе́мна-вымяра́льнае
назе́мна-вымяра́льнага назе́мна-вымяра́льных
Д. назе́мна-вымяра́льнаму назе́мна-вымяра́льнай назе́мна-вымяра́льнаму назе́мна-вымяра́льным
В. назе́мна-вымяра́льны (неадуш.)
назе́мна-вымяра́льнага (адуш.)
назе́мна-вымяра́льную назе́мна-вымяра́льнае назе́мна-вымяра́льныя (неадуш.)
назе́мна-вымяра́льных (адуш.)
Т. назе́мна-вымяра́льным назе́мна-вымяра́льнай
назе́мна-вымяра́льнаю
назе́мна-вымяра́льным назе́мна-вымяра́льнымі
М. назе́мна-вымяра́льным назе́мна-вымяра́льнай назе́мна-вымяра́льным назе́мна-вымяра́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантро́льна-вымяра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кантро́льна-вымяра́льны кантро́льна-вымяра́льная кантро́льна-вымяра́льнае кантро́льна-вымяра́льныя
Р. кантро́льна-вымяра́льнага кантро́льна-вымяра́льнай
кантро́льна-вымяра́льнае
кантро́льна-вымяра́льнага кантро́льна-вымяра́льных
Д. кантро́льна-вымяра́льнаму кантро́льна-вымяра́льнай кантро́льна-вымяра́льнаму кантро́льна-вымяра́льным
В. кантро́льна-вымяра́льны (неадуш.)
кантро́льна-вымяра́льнага (адуш.)
кантро́льна-вымяра́льную кантро́льна-вымяра́льнае кантро́льна-вымяра́льныя (неадуш.)
кантро́льна-вымяра́льных (адуш.)
Т. кантро́льна-вымяра́льным кантро́льна-вымяра́льнай
кантро́льна-вымяра́льнаю
кантро́льна-вымяра́льным кантро́льна-вымяра́льнымі
М. кантро́льна-вымяра́льным кантро́льна-вымяра́льнай кантро́льна-вымяра́льным кантро́льна-вымяра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электро́нна-вымяра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-вымяра́льны электро́нна-вымяра́льная электро́нна-вымяра́льнае электро́нна-вымяра́льныя
Р. электро́нна-вымяра́льнага электро́нна-вымяра́льнай
электро́нна-вымяра́льнае
электро́нна-вымяра́льнага электро́нна-вымяра́льных
Д. электро́нна-вымяра́льнаму электро́нна-вымяра́льнай электро́нна-вымяра́льнаму электро́нна-вымяра́льным
В. электро́нна-вымяра́льны (неадуш.)
электро́нна-вымяра́льнага (адуш.)
электро́нна-вымяра́льную электро́нна-вымяра́льнае электро́нна-вымяра́льныя (неадуш.)
электро́нна-вымяра́льных (адуш.)
Т. электро́нна-вымяра́льным электро́нна-вымяра́льнай
электро́нна-вымяра́льнаю
электро́нна-вымяра́льным электро́нна-вымяра́льнымі
М. электро́нна-вымяра́льным электро́нна-вымяра́льнай электро́нна-вымяра́льным электро́нна-вымяра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́мераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго-н.

В. плошчу пакоя.

|| незак. вымяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вымярэ́нне, -я, н.

|| прым. вымяра́льны, -ая, -ае.

Вымяральныя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыборабудава́нне, -я, н.

1. Галіна машынабудавання, што вырабляе вымяральныя прыборы, сродкі апрацоўкі інфармацыі, аўтаматычныя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання.

2. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае сродкі аўтаматызацыі і сістэмы кіравання.

|| прым. прыборабудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАБО́ЧЫЯ СРО́ДКІ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,

прылады, інструменты і прыстасаванні для практычных вымярэнняў пры навук. даследаваннях, у вытв-сці, гандлі і інш. Падзяляюцца на меры, вымяральныя прылады, вымяральныя пераўтваральнікі, устаноўкі і сістэмы.

Вымяральныя ўстаноўкі і сістэмы — розныя спалучэнні мер, прылад і пераўтваральнікаў з дабаўленнем дапаможных прыстасаванняў для забеспячэння неабходных умоў вымярэнняў (крыніц току, пераключальных, рэгулявальных і вылічальных прыстасаванняў, стабілізатараў, тэрмастатаў, ліній сувязі і г.д.). Для паверкі Р.с.в. і інш. выкарыстоўваюцца ўзорныя сродкі вымярэнняў.

Літ.:

Тюрин Н.И. Введение в метрологию. М., 1973;

Бурдун Г.Д., Марков Б.Н. Основы метрологии. 3 изд. М., 1985.

т. 13, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,

прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».

Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншай фіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.

У.​М.​Сацута.

Вымяральны пераўтваральнік: а — тэмпературы (1, 2 — тэрмаэлектроды); б — ціску (1 — мембрана, 2 — газ або вадкасць); в — акустычны (1 — мембрана, 2 — вугальны парашок); г — нахілу (1 — электроды, 2 — электраліт); д — вызначэння канцэнтрацыі кіслаты ў растворы (1 — электроды, 2 — электрамагніт, 3 — рычаг, 4 — клапан).
Схема палярызацыйнага валаконна-аптычнага вымяральнага пераўтваральніка ціску, акустычных ваганняў і лінейных паскарэнняў: 1 — крыніца аптычнага выпрамянення (AB); 2 — валаконныя светлаводы; 3 — палярызатар AB; 4 — аптычны адчувальны элемент (прызма); 5 — мембрана; 6 — аналізатар AB; 7 — прыёмнік AB.

т. 4, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫБО́Р,

1) камплект, набор прылад для чаго-н., напр., чайны П., чарнільны П.

2) Спец. прыстасаванне, устройства, апарат, прызначаныя для якой-н. мэты (вымярэння чаго-н., рэгулявання, кантролю і інш.), напр., вымяральныя П., награвальныя П.

т. 13, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРОНЦЫ́РКУЛЬ (ад ням. Krone карона, вянец + цыркуль),

1) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дугападобнымі ножкамі. Часам мае шкалу. Выкарыстоўваецца для параўнання дыяметраў дэталей з памерамі, узятымі па маштабнай лінейцы, канцавых мерах або калібры. Межы вымярэнняў — да 200 мм.

2) Чарцёжны цыркуль, у якога вугал фіксуецца мікраметрычным вінтом. Ім вычэрчваюць акружнасці дыям. 2—80 мм.

Вымяральныя кронцыркулі.

т. 8, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУЛЯВА́Я ПРЫЛА́ДА, нуль-індыкатар,

адчувальная вымяральная прылада, якая фіксуе адсутнасць эл. току або напружання ў вымяральным ланцугу. Выкарыстоўваецца пры нулявых метадах вымярэнняў (кампенсацыйных, маставых і інш.).

У ланцугах пастаяннага току як Н.п. выкарыстоўваюць магнітаэл. гальванометры, у ланцугах пераменнага току — вібрацыйныя гальванометры і электронныя нуль-індыкатары (спалучаюць электронны ўзмацняльнік з магнітаэл. вымяральнікам, электронна-прамянёвай прыладай і інш). Як Н.п. часам выкарыстоўваюць тэлефон, электра-, ферадынамічныя і інш. вымяральныя прылады.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)