Электрадынамічная вымяральная сістэма 6/414; 10/564; 11/428—429 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КААРДЫНА́ТНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,

універсальная машына кантролю памераў у машынабудаванні шляхам вымярэння перамяшчэнняў наканечніка вымяральнай галоўкі адносна дэталі ў дэкартавай або цыліндрычнай сістэме каардынат. Большасць машын аўтаматычна (пад кіраваннем ЭВМ) выконвае ўвесь працэс вымярэння: узгадненне баз (сістэм каардынат) машыны і дэталі, кіраванне рухам выканаўчых органаў. счытванне, апрацоўку і запіс вынікаў вымярэння. Бываюць высокай дакладнасці (прэцызійныя, з хібнасцю вымярэнняў 3—6 мкм) і менш дакладныя (прадукцыйныя, з хібнасцю да 50 мкм).

т. 7, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДУКЦЫ́ЙНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,

сістэма электравымяральных прылад пераменнага току, у якіх вярчальны момант ствараецца пры ўзаемадзеянні магн. патокаў нерухомых электрамагнітаў з магн. полем токаў, што наводзяцца ў рухомай частцы прылады.

Вярчальнае магн. поле ствараецца ў выніку ўзаемадзеяння двух ці больш пераменных магн. патокаў, якія зрушаны ў прасторы і па фазе. Гэтае поле індуктуе ў дыску віхравыя токі. Узаемадзеянне магн. поля віхравых патокаў з вярчальным полем электрамагнітаў стварае ў дыску вярчальны момант. Прылады І.в.с. простыя, устойлівыя да перагрузак, не адчувальныя да знешніх магн. уздзеянняў, але маюць значныя частотныя і тэмпературныя хібнасці. Выкарыстоўваюцца ў лічыльніках электрычных, дзе тэмпературныя хібнасці кампенсуюцца.

Схема прылады індукцыйнай вымяральнай сістэмы: 1 — спружына, якая стварае процідзейны момант; 2 — рухомы дыск; 3 — пастаянны магніт (заспакойвальнік ваганняў); 4, 6 — электрамагніты паслядоўнага і паралельнага ланцугоў; 5 — абмоткі электрамагнітаў.

т. 7, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вымярэння. Вымяральная лінейка. Вымяральны інструмент. Вымяральная апаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прым. вадаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сантыме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні, роўная сотай долі метра.

2. Вымяральная лінейка, істужка з дзяленнямі такой меры.

|| прым. сантыметро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаме́р, ‑а, м.

1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка, замацаваная вертыкальна ў рацэ для назірання за ўзроўнем вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымяра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вымяра́льны вымяра́льная вымяра́льнае вымяра́льныя
Р. вымяра́льнага вымяра́льнай
вымяра́льнае
вымяра́льнага вымяра́льных
Д. вымяра́льнаму вымяра́льнай вымяра́льнаму вымяра́льным
В. вымяра́льны (неадуш.)
вымяра́льнага (адуш.)
вымяра́льную вымяра́льнае вымяра́льныя (неадуш.)
вымяра́льных (адуш.)
Т. вымяра́льным вымяра́льнай
вымяра́льнаю
вымяра́льным вымяра́льнымі
М. вымяра́льным вымяра́льнай вымяра́льным вымяра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),

1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.

2) Р. вымяральнаяметал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.

3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.

Рулеткі: 1 — гравіравальная; 2 — вымяральная.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Msslatte f -, -n вымяра́льнаяе́рная] рэ́йка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)