притрави́ть сов., охотн. прывучы́ць, вы́муштраваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамуштрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

1. Вымуштраваць.

2. Муштраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шкаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Разм. Навучыць строга паводзіць сябе, зрабіць дысцыплінаваным; вымуштраваць, выдрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшко́ліць

‘навучыць, выхаваць, вымуштраваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшко́лю адшко́лім
2-я ас. адшко́ліш адшко́ліце
3-я ас. адшко́ліць адшко́ляць
Прошлы час
м. адшко́ліў адшко́лілі
ж. адшко́ліла
н. адшко́ліла
Загадны лад
2-я ас. адшко́ль адшко́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшко́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

працві́чыць

‘правучыць, навучыць, вымуштраваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. працві́чу працві́чым
2-я ас. працві́чыш працві́чыце
3-я ас. працві́чыць працві́чаць
Прошлы час
м. працві́чыў працві́чылі
ж. працві́чыла
н. працві́чыла
Загадны лад
2-я ас. працві́ч працві́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час працві́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надрэсірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Разм. Навучыць чаму‑н. (жывёліну) шляхам дрэсіроўкі. Надрэсіраваць сабаку. // Іран. Вымуштраваць, вышкаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wymusztrować

зак. вымуштраваць, навучыць, вывучыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́манежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Разм. Строга выхаваць, прывучыць да парадку, дысцыпліны; вымуштраваць. Выманежыць дзяцей. □ Антон так ужо быў выманежыў сваіх хлопцаў. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́мухрыцьвымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́муштраваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымуштраваць.

2. у знач. прым. Прывучаны да строгага выканання якіх‑н. правіл, распарадку. Якая ж магутная сіла ідзе з усходу, калі яна змагла зламаць вымуштраваную жалезную армію фюрэра! Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)