Вы́дранчыць ’высцебаць’ (Шат.). Запазычанне з польск. wydręczyćвымучыць, высцебаць, выціснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́муштраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Навучыць, прывучыць муштраю да строгай дысцыпліны. Вымуштраваць навабранцаў. Вымуштраваць падначаленых. // Вымучыць несправядлівымі патрабаваннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мучаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымучыць.

2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку цяжкіх намаганняў. Вымучаная згода.

3. у знач. прым. Разм. Знясілены, змучаны. Хвіліна спатрэбілася на тое, каб вывесці з аглабель вымучанага каня і ўвагнаць у хлеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wysmażyć

зак.

1. высмажыць, прасмажыць;

2. разм. перан. навыдумляць, панапісаць, вымучыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)