ПЛАСТО́М (ад грэч. plastos вылеплены),

сукупнасць генаў, што размешчаны ў кальцавых малекулах ДНК пластыд. У кааперацыі з генамі ядра П. забяспечвае ўласнае ўзнаўленне і рэалізацыю генет. інфармацыі ў пластыдах. Характарызуецца множнасцю копій ДНК на клетку і пластыду. Вывучэнне П. дазваляе мэтанакіравана праводзіць селекцыю высокаўраджайных сартоў культ. раслін, якія маюць высокую актыўнасць фотасінтэзу.

т. 12, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЙКАПЛА́СТЫ (ад грэч. leukos белы + plastos вылеплены, створаны),

бясколерныя пластыды ў расліннай клетцы. Адрозніваюцца формай і функцыямі. У Л. знаходзяцца ДНК, рыбасомы, ферменты, што ажыццяўляюць сінтэз і гідроліз назапашаных рэчываў. Бываюць амілапласты (у іх знаходзіцца другасны крухмал), элаяпласты (ёсць алей), пратэінапласты (маюць бялок). Часам у адным Л назапашваюцца розныя рэчывы. Здольныя пераўтварацца ў хларапласты, радзей у храмапласты.

т. 9, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляплёнік ’таўстун, як вылеплены’ (міёр., З нар. сл.), ’няўдалы хлеб ці праснак’ (КЭС, лаг.), ’муляр, пячнік’ (смарг., Сл. ПЗБ). Утвораны паводле прасл. мадэлі: дзеяслоў + суфікс ‑enъ з дадаткам суфікса ‑ik‑. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЛАСТЫ́ДЫ (ад грэч. plastides якія ўтвараюць ад plastos вылеплены),

цытаплазматычныя структуры (арганоіды) расліннай клеткі. Кожная пластыда абмежавана дзвюма мембранамі. Разнастайныя па форме, памерах, будове, функцыі. Па афарбоўцы адрозніваюць П. зялёныя — хларапласты, жоўта-аранжавыя і чырв. храмапласты і бясколерныя — лейкапласты. Магчымы ўзаемныя пераўтварэнні. Звязаны паміж сабой адзіным паходжаннем. Звычайна ў клетцы знаходзіцца адзін з вызначаных трох тыпаў. Сукупнасць усіх П. клеткі наз. пластыдома.

т. 12, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТАПЛА́СТ (ад прата + грэч. plastos вылеплены, утвораны),

у раслін — поўнасцю пазбаўленая клетачнай сценкі клетка, якая мае клетачную мембрану, што абмяжоўвае цытаплазму, ядро і інш. арганоіды. У клетачнай інжынерыі П. атрымліваюць штучна для кланіравання і рэгенерацыі з іх цэлых раслін (зліццё П., якія належаць розным відам). У мікраарганізм а ў П. ўтвараюцца ў выніку мутацый, аўталітычных працэсаў, уздзеяння некат. антыбіётыкаў і інш. агентаў. У форме П. існуюць мікаплазмы і L-формы бактэрый.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пластага́мія

(ад гр. plastos = вылеплены + -гамія)

аб’яднанне аднаклетачных асобін шляхам зліцця цытаплазмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

изображённый

1. ство́раны; намалява́ны; нарысава́ны; вы́леплены; вы́сечаны; пака́заны; адлюстрава́ны; апі́саны; раска́заны;

2. вы́яўлены, вы́казаны, пака́заны; см. изобрази́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

-пласт

(гр. plastos = вылеплены)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўтвораны з чаго-н.».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

элаяпла́сты

(ад гр. elaion = алей + plastos = вылеплены)

лейкапласты расліннай клеткі, якія назапашваюць тлушч і крухмал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пластызо́лі

(ад гр. plastos = вылеплены + золі)

пастападобныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой сумесь парашковага полівінілхларыду з пластыфікатарам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)