изве́ргнуться вы́кінуцца; (о вулкане и т. п.) вы́вергнуцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
катапультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.
1. Выкінуцца (выкідацца) з лятальнага апарата з дапамогай катапульты.
2. толькі незак. Зал. да катапультаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыкіда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Выкінуцца, вываліцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыкідацца з парашутамі. Пісьмы павыкідаліся з сумкі. □ — Зняць .. [птушанят] трэба, а то яшчэ павыкідаюцца [з гнязда], — мітусілася Лідка. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́валиться разг. вы́валіцца, мног. павыва́львацца, вы́кінуцца, мног. павыкіда́цца, павываро́чвацца, вы́куліцца, мног. павыку́львацца; выку́львацца; см. выва́ливатьсяI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́метаться сов.
1. (закончить метание икры) адкла́сціся;
2. (показаться наружу — о побегах, соцветиях и т. п.) вы́кінуцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выкіда́цца несов.
1. выбра́сываться, выки́дываться;
2. (теряться) выпада́ть; выва́ливаться;
1, 2 см. вы́кінуцца;
3. страд. выбра́сываться, выки́дываться; опуска́ться; см. выкіда́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́кідацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Выжыць у неспрыяльных умовах; выйсці, выбрацца з цяжкага становішча, беднасці. Двое меншых дзяцей.. [Лаўрэн] пахаваў, — не ўзняліся яны на ногі ў голадзе ды холадзе. А Міхаська сяк-так выкідаўся, акрыяў. Якімовіч. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я. Вітка.
выкіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да выкінуцца.
2. Зал. да выкіда́ць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)