Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метады́ст1, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па методыцы выкладання якога‑н. прадмета.
метады́ст2, ‑а, М ‑сце, м.
Прыхільнік метадызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэнеса́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рэнесансны. Падпарадкоўваючыся рэнесансаваму патрабаванню паслядоўнасці, яснасці, зграбнасці выкладання зместу, Гусоўскі стрымлівае лірычныя адступленні.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«У ДАПАМО́ГУ ПЕДАГО́ГУ»,
серыя навукова-метадычных часопісаў для настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Засн. ў 1995 у Мінску рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне», якая была і выдаўцом. З 2001 выходзіць у выд-ве «Адукацыя і выхаванне». У серыі 22 час., якія выдаюцца на бел. і рус. мовах, у час. «Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь» друкуюцца арт. яшчэ і на англ., ням., франц., ісп. і інш. мовах. Часопісы «Біялогія: праблемы выкладання», «Геаграфія: праблемы выкладання», «Мастацкая адукацыя і культура», «Матэматыка: праблемы выкладання», «Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання», «Псіхалогія», «Тэхналагічная адукацыя», «Фізічная культура і здароўе», «Чалавек. Грамадства. Свет» і інш. выходзяць штоквартальна; «Беларуская мова і літаратура», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Дэфекталогія», «Кіраванне ў адукацыі», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячыя сад, школа», «Праблемы выхавання», «Сацыяльна-педагагічная работа», «Фізіка: праблемы выкладання», «Хімія: праблемы выкладання» — 1 раз у 2 месяцы; «Здаровы лад жыцця», «Русский язык и литература», «Пазашкольнае выхаванне» — штомесяц. У час. друкуюцца матэрыялы па праблемах навучання, выхавання, укаранення новых пед. тэхналогій, а таксама нарматыўна-метадычныя і дыдактычныя матэрыялы ў сувязі з рэфармаваннем сістэмы адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лекцыі, звязаны з ёю. Лекцыйныя гадзіны. Лекцыйны метад выкладання.// Прызначаны для чытання лекцый. Лекцыйная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Únterrichtsmethodef -, -n ме́тад выклада́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Léhrartf -, -en ме́тад выклада́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заало́гія, ‑і, ж.
Навука, якая вывучае жывёльны свет. // Прадмет выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. Урокі заалогіі.//Разм. Падручнік па заалогіі. Купіў заалогію і хімію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НО́ВІК Ірына Аляксандраўна (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч. установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.