РЫ́НАЧНАЯ ВА́РТАСЦЬ,

вартасць тавараў і паслуг, у т. л. біржавых тавараў, фондавых каштоўнасцей і валюты, у кожны канкрэтны момант на рынку. Вызначацца на аснове попыту і прапаноў.

т. 13, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прама́цвацца, ‑аецца; незак.

1. Выяўляцца, вызначацца пры абмацванні.

2. Зал. да прамацваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намеча́ться

1. намяча́цца; (устанавливаться) вызнача́цца;

2. страд. намяча́цца, зна́чыцца; накіда́цца, накі́двацца; вызнача́цца; см. намеча́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

простанаро́днасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць простанароднага; наяўнасць рыс, характэрных для простага народа. Вызначацца простанароднасцю. Простанароднасць мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hervórtun*

~, sich вызнача́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вымяра́цца, ‑аецца; незак.

1. Вызначацца якой‑н. мерай. Рабочы дзень вымяраўся ўсходам і заходам сонца. Брыль.

2. Зал. да вымяраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предопределя́ться возвр., страд. прадвызнача́цца; вызнача́цца (напе́рад); абумо́ўлівацца; накано́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

silhouette​2 [ˌsɪluˈet] v. вызнача́цца;

silhouette against the sky вырысо́ўвацца на фо́не не́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГІДРАЦЭ́ЛЕ (ад гідра... + грэч. kēlē пухліна),

збіранне серознай вадкасці ў абалонках яечка з прычыны цяжкага адтоку яе па лімфатычных вузлах. Бывае прыроджаным (пры парушэннях эмбрыягенезу) і набытым (пры траўмах, запаленчых працэсах, пухлінах яечка і яго прыдатка, сардэчнай дэкампенсацыі). Пры вострым гідрацэле — раптоўны боль, прыпухласць, пачырваненне скуры; хранічнае гідрацэле развіваецца павольна, гадамі. Машонка пры гідрацэле грушападобнай формы, межы вадзянкі акрэслены пахвінным каналам, скура расцягнутая, без складак, бліскучая, яечка можа не вызначацца. Лячэнне: пры вострым гідрацэле — устараненне асн. захворвання, пры хранічным — хірургічнае.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 5, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКУ́ПНАСЦЬ ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ,

сукупнасць сац. аб’ектаў, якія належаць вывучэнню ў межах, азначаных праграмай сацыялагічных даследаванняў. Гэта аб’екты, якія маюць прасторава-часавыя межы або прадстаўляюць яўную ці гіпатэтычную мадэль пры інш. відах несуцэльнага назірання. Прасторавыя межы могуць быць геагр. (тэрытарыяльныя), напр., вобласць, раён, прадпрыемства, або вызначацца як занятае насельніцтва, дарослае насельніцтва ад 18 гадоў, вучні школ, работнікі прамысл. прадпрыемства і інш. Часавыя межы — перыяд і тэрмін, калі праводзяцца даследаванні (сезон, цыкл вытв-сці). Звычайна на практыцы даследуецца толькі частка С.г. (выбарачная сукупнасць), якая павінна з неабходнай дакладнасцю адпавядаць усёй С.г.

І.​В.​Катляроў.

т. 15, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)