вы́часка

выдаленне з валасоў грэбенем; апрацоўка часаннем’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. вы́часка
Р. вы́часкі
Д. вы́часцы
В. вы́часку
Т. вы́часкай
вы́часкаю
М. вы́часцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

appendectomy [ˌæpenˈdektəmi] n. med. выдале́нне апе́ндыкса

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hysterectomy [ˌhɪstəˈrektəmi] n. med. гістэрэктамі́я, выдале́нне ма́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бязбо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае болю, фізічных пакут. Бязбольнае выдаленне зуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэхлара́цыя, ‑і, ж.

Выдаленне хлору з арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у сабе хлор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педыкю́р, ‑у, м.

Гігіенічная апрацоўка ступней ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.).

[Фр. pédicure ад лац. pes, pedis — нага і curare — клапаціцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстырпа́цыя, ‑і, ж.

Спец. Поўнае выдаленне якога‑н. органа або пухліны. Экстырпацыя шчытападобнай залозы.

[Ад лац. extirpatio — выдаленне з коранем.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэз...

Прыстаўка, якая абазначае выдаленне, знішчэнне, спыненне або адсутнасць чаго‑н., напрыклад: дэзінфекцыя, дэзарганізацыя, дэзінфармацыя.

[Фр. dés... — ад..., раз...]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзе́кцыя, ‑і, ж.

Выдаленне, адразанне пры дапамозе аперацыі часткі цела або органа, пашкоджаных хваробай. Рэзекцыя страўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліміна́цыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Выдаленне, ліквідацыя чаго‑н.

2. У матэматыцы — выключэнне невядомага з сістэмы ўраўненняў.

[Ад лац. elimināre — выганяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)