Вы́гары

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Вы́гары
Р. Вы́гар
Вы́гараў
Д. Вы́гарам
В. Вы́гары
Т. Вы́гарамі
М. Вы́гарах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выга́рына ж., см. вы́гар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гаркі, ‑аў; адз. няма.

1. Тое, што застаецца пасля згарання чаго‑н.

2. Разм. Тое, што і выгар. Як мора, калыхалася трава На выгарках. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́гар ’глыбокае месца на балоце’; ’яма, запоўненая ілам, вадой’; ’азярына’ (Яшк.). Да вы́гар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выга́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і выгар. Сцюдзёная вада, — гэта недзе на Паліку ці ў Асіпаўскай пушчы.. растае лёд: чорны ад попелу з выгарын, жоўты ад размяклага імху, буры ад кары, што адапрэла ад пнёў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́жар ’месца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу’ (Маш., Сержп., 1, Некр., Талстой, Георг., 197); ’багністае балота’ (ДАБМ, 993); ’малая яма, запоўненая вадой’ (Талстой, Геогр., 197); выжа́ры ’балота’ (Сцяшк.), вы́жары ’балота, на якім выгараў, торф’ (Шатал.). Укр. палес. ви́жар ’невялікая лагчынка’ (Марусенка, Полесье, 220), польск. wyżar ’выгараўшае месца на балоцістай ці тарфяністай глебе, дзе ў вільготную пагоду збіраецца вада’ (Нітшэ, 209). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́жарыць: Але арэал распаўсюджання і незвычайная для ўсходнеславянскіх моў семантыка дзеяслова наводзяць на думку аб магчымасці калькіравання літ. išdaga ’выгар, выжар’ (< dagà ’гарачыня, спёка’) (Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гал Палянка ці з рэдкай расліннасцю прастора ў лесе, на балоце (р. Пціч Серб. 1915, Слаўг., Смален. Дабр.).

□ ур. Крьшаў га́л каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Гал (балота, выгар, луг) каля в. Забалоцце Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)