юсцірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. justieren — вывяраць ад лац. justus — правільны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

regulate [ˈregjuleɪt] v.

1. рэгулява́ць, кантралява́ць;

regulate the traffic рэгулява́ць ву́лічны рух;

regulate one’s conduct кантралява́ць свае́ ўчы́нкі

2. рэгулява́ць;

regulate a clock вы́верыць гадзі́ннік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Пробнымі стрэламі ўстанавіць правільны прыцэл агнястрэльнай зброі, гарматы і пад. Гэтай адказнасці я не баяўся, бо мы звыкліся з Сарочым лесам і прыстралялі кожны небяспечны падыход да яго. Няхай.

2. Выверыць агнястрэльную зброю, выпрабаваць яе стральбой. — Гарматы прыстралялі, таварыш генерал-палкоўнік. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)