1. Самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл.
2.Вывернуты корань дрэва (разм.).
3. Драўляная саха (уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карча́га¹, -і, ДМ -ча́зе, мн. -і, -ча́г, ж. (разм.).
Пень, вывернуты з карэннем; корч.
|| памянш.карча́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«КАЗА́»,
«казёл», гульня-паказ і маска-персанаж у стараж.усх.-слав.нар. калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. На Беларусі вядома ўсюды, найб. пашыраны на Палессі.
Здольнага да імправізацыі выканаўцу ролі «К.» апраналі ў вывернуты кажух, надзявалі маску (яе магла замяняць шапка з аўчыны). Галаву маскі выразалі з дрэва і абшывалі аўчынай, да яе прымацоўвалі рогі (іх рабілі з лазы ці скруткаў саломы), вушы (часам са сталовых лыжак); ніжняя сківіца з барадой з лёну была рухомай. Вядома «К.» і ў выглядае вялікай лялькі на кіі. У абходны гурт на чале з «дзедам»-павадыром (яго прыбіралі таксама ў вывернуты кажух або рыззё, на спіне рабілі горб, надзявалі маску з бяросты, прыладжвалі бараду з лёну) уваходзілі адпаведна апранутыя «маладзіца», «афіцэр», «немец», «цыган», а таксама «песельнікі», музыка, механоша. Гурт спяваў спец. прымеркаваную песню, «К.» іншы раз імітавала яе сюжэт, прыкідвалася мёртвай (сімвал памірання і адраджэння прыроды).
М.А.Каладзінскі.
Калядная «каза»-маска. Вёска Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобл.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́варат, ‑у, М ‑раце, м.
1. Унутраны, левы бок. Выварат аднабаковага трыкатажу.
2.Спец. Становішча, пры якім органы ці іх часткі вывернуты ўнутраным бокам наверх.
3. Тое, што і выварацень. Лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
корч, карча, м.
1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем. Дзе-нідзе тырчэлі вялізныя карчы-вываратні, падобныя да невядомых звяроў.Бядуля.// Паліва, нарыхтаванае з такіх пнёў. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы.Гурскі.Ярка на камінку Смольны корч палае.Колас.
2.Абл. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі. А бульбоўнік сплёўся густа, Што ні корч — то бульбы кош.Бялевіч.Каля лямпы стаяла на сподку соль і ляжаў недаедзены корч цыбулі.Чорны.
3.узнач.прысл.карчо́м. Скурчыўшыся, сагнуўшыся. Цела Сашкі было скурчана. Смерць і мароз скруцілі яго ногі і рукі так моцна, што давялося пахаваць яго карчом.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Корч ’пень, вывернуты з зямлі з карэннем’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Сержп. Ск., Жыв. сл., Яруш., Нар. лекс., Сцяшк., КЭС, лаг., З нар. сл., Яшк.). Укр.корч, рус.корч ’тс’, серб.-харв.кр̑ч ’выкарчаванае месца’, славен.kȓč ’тс’, польск.karcz, чэш.krč, славац.krč ’тс’. На аснове гэтых паралелей можна рэканструяваць прасл.kъrčь. Далейшыя адпаведнікі вельмі ненадзейныя (параўн. Слаўскі, 2, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
úmgekehrt
1.a
1) пераве́рнуты, вы́вернуты (навы́варат)
2) адваро́тны;
im ~en Fálle у адваро́тным вы́падку
2.adv наадваро́т; насу́перак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)