выбаўле́нне ср., разг.

1. выма́нивание; выта́скивание;

2. выта́скивание (с трудом);

3. выруче́ние;

1-3 см. выбаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́бавіць ’выманіць, выцягнуць’ (БРС, КТС) ’выратаваць’ (КЭС, лаг.), ’з вялікімі цяжкасцямі дастаць што-небудзь або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў’ (Янк. I), рус. ’избавить’ (Гарэц., Яруш.); ’вызваліць’ (Жд., 1), выбаўляць (Гарэц., Др.-Падб.), выбавіцца ’выйсці, вызваліцца’ (Сцяшк., Нас. Доп.), выбаўленне рус. ’избавление’ (Гарэц.); параўн. яшчэ ў Скарыны: выбавил (Воўк–Левановіч, 400‑лецце, 282), выбавити, ужытае Скарыной паралельна да збавити, избавити (Сл., Ск., 1), што, магчыма, сведчыць пра кальку непасрэдна са ст.-слав. избавити; укр. ви́бавити, ст.-рус. выбавити, польск. wybawić. Ад бавіць, бавіцца ’затрымлівацца, цягнуць час, марудзіць’, адсюль выбавіць першапачаткова ’вывесці з такога стану або ўмоў’, ст.-бел. выбавяти ’вызваляць, выручаць’ з польск. wybawiać ’тс’ (Булыка, Запазыч., 72); параўн. бел. форму незак. тр. выбаўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bail2 [beɪl] v. браць на пару́кі; адпуска́ць на пару́кі;

be bailed for trial быць вы́зваленым да суда́ на пару́кі або́ пад зало́г;

bail smb. out (of smth.) выбаўля́ць каго́-н. з бяды́

bail out [ˌbeɪlˈaʊt] phr. v.

1. катапультава́цца

2. вычэ́рпваць (ваду з лодкі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

befrien

1. vt

1) (von D) вызваля́ць, выбаўля́ць (ад чаго-н.);

etw. vom Zoll ~ вы́зваліць што-н. ад по́шліны

2. ~, sich (von D) вызваля́цца, пазбаўля́цца (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)