працэдура выбрання шляхам адкрытага або закрытага (тайнага) галасавання. Пры прамых выбарах выбаршчыкі непасрэдна выбіраюць кіраўніка дзяржавы або інш. службовых асоб. Ускоснымі (непрамымі) называюцца выбары, у працэсе якіх выбіраюцца прадстаўнікі (выбаршчыкі) для далейшага галасавання па выбарах кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў і г.д.Гл. таксама Выбарчае права.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі.«Звязда».
2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх.
•••
Актыўнае выбарчае правагл. права.
Актыўны рахунакгл. рахунак.
Актыўны балансгл. баланс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усеагу́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўсіх, ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх. Усеагульнае выбарчае права. Усеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. □ Адам Ружанцоў.. не адыходзіў да самай поўначы ад аварыйнага будынка. Яго таксама захапіла ўсеагульная ўзрушанасць.Чыгрынаў.На кожнай станцыі студыйцы прыцягваюць да сябе ўсеагульную ўвагу.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ДАМС ((Addams) Джэйн) (6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗША — 21.5.1935),
грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер.сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Хал-хаўс — комплекс сац., культ.-асв. і інш. устаноў для беднякоў-імігрантаў. Віцэ-прэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911 — 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар. жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Батлерам).
дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1890—1924 дэп., у 1912—13 старшыня фолькетынга (парламента). У 1891—97 лідэр парламенцкай фракцыі партыі Венстрэ, у 1897—1908 старшыня гэтай партыі. З 1901 міністр культаў і асветы, у 1905—08 прэм’ер-міністр і ваен. міністр, у 1909 ваен. міністр. Урад К. надаў выбарчае права жанчынам, зменшыў мытныя стаўкі на імпартаваныя прадметы шырокага ўжытку, садзейнічаў узмацненню ўзбр. сіл. У 1916—18 міністр без партфеля, у 1920—22 міністр культаў. Пасля 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці.
4) унівэрса́льны, усеабды́мны; для разнаста́йнага выкарыста́ньня
5) шырокася́жны, шыро́кі
universal knowledge — шыро́кія ве́ды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛЕДРУ́-РАЛЕ́Н ((Ledru-Rollin) Александр Агюст) (2.2.1807, Парыж — 31.12.1874),
французскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1834—35 як адвакат абараняў на паліт. працэсах радыкальных левых. З 1841 у палаце дэпутатаў. Адзін з заснавальнікаў (1843) і гал. рэдактар апазіц.газ. «La Réforme» («Рэформа»). Пасля рэвалюцыі 1848 міністр унутр. спраў часовага рэсп. ўрада. У чэрв. 1849 узначаліў дэманстрацыю супраць урада Луі Банапарга (гл.Напалеон III), потым эмігрыраваў у Вялікабрытанію, дзе разам з Дж.Мадзіні і Л.Кошутам заснаваў рэсп. Еўрапейскі дэмакр.к-т. У 1870 вярнуўся на радзіму. З 1871 дэп.Нац. сходу Францыі ад радыкальных рэспубліканцаў, выступаў за ўсеагульнае выбарчае права. Пратэстуючы супраць падпісання Франкфурцкага міру 1871, адмовіўся ад дэпутацкага мандата.