адвучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што) ад чаго і з інф. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

А. дзіця ад грудзей.

2. каго (што) і без дап. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць (разм.).

|| незак. адву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папавучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць і папаву́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што (разм.).

Доўга вучыць; павучыць многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обуча́ть несов. навуча́ць, вучы́ць; абуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поуча́ть несов. павуча́ць, вучы́ць, навуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́чаны у́ченный; обу́ченный; см. вучы́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

майстэ́рства, -а, н.

1. Прафесійны занятак; рамяство.

Вучыць майстэрству.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

Педагагічнае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берэ́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аб’ездчык верхавых коней, а таксама спецыяліст, які вучыць верхавой яздзе.

|| прым. берэ́йтарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

Разм. Доўга вучыць; навучыць многа каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працві́чваць

вучыць, муштраваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. працві́чваю працві́чваем
2-я ас. працві́чваеш працві́чваеце
3-я ас. працві́чвае працві́чваюць
Прошлы час
м. працві́чваў працві́чвалі
ж. працві́чвала
н. працві́чвала
Загадны лад
2-я ас. працві́чвай працві́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час працві́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вучэ́нне, -я, н.

1. гл. вучыць, вучыцца.

2. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў аб якой-н. галіне ведаў, сістэма поглядаў на што-н.

В. аб прыродзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)