зя́біць, ‑біць; незак., што.

Уздзейнічаць сцюжай, холадам. Восеньскі вецер рэзкі зябіць рукі. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

autumnal

[ɔˈtʌmnəl]

adj.

во́сеньскі, асе́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГУ́ГЕЛЬ Адольф Самойлавіч (н. 3.6.1915, Вена),

бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Аўтар тэматычных карцін «Ідуць на фронт» (1943), «Кастусь Каліноўскі» (1958, з Р.Кудрэвіч), «Восеньскі роздум» (1982), «Партызанам Беларусі прысвячаецца» (1984, з Кудрэвіч), «Дзеці вайны» (1985), пейзажаў «Вясна ў Вязынцы» (1985), «Тут быў млын» (1988), «Восень у Лошыцы» (1995), нацюрмортаў «Півоні» (1963), «Вясновы» (1992), «Сланечнікі» (1995), партрэтаў «Калгасны пастух» (1960), «Італьянка» (1994), «На яснай паляне» (1996) і інш. Творы адметныя трывалай кампазіцыйнай пабудовай, дакладнасцю малюнка і тыпажу, дынамікай колеру.

Л.​Ф.​Салавей.

А.Гугель. Восеньскі роздум. 1982.

т. 5, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

saffron [ˈsæfrən] n.

1. bot. шафра́н

2. bot. во́сеньскі кро́кус

3. цёмна-ара́нжавы ко́лер; ко́лер шафра́нy

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ліставе́й ’восеньскі вецер’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ліст 1 і ве́яць (гл.). Параўн. рус. вяц. листови́я, а таксама лістапад 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістабой ’восеньскі вецер’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ліст 1 і біць (гл.). Аналагічна рус. наўг. листобой ’моцны асенні паўн.-усх. вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

autumn

[ˈɔtəm]

1.

n.

во́сень f.

2.

adj.

во́сеньскі, асе́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

асенні, восеньскі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

АНАПЛАЗМО́З,

інвазійная трансмісіўная хвароба буйной і дробнай рагатай жывёлы, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы і крывасосныя насякомыя. Адзначаецца ўсюды, часцей у вяснова-восеньскі перыяд. Характарызуецца гарачкай пераменнага тыпу, прагрэсіўнай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікава-кішачнага тракту. Смяротнасць невялікая. Лячэнне тэрапеўтычнае. У мэтах прафілактыкі жывёл у летні час апрацоўваюць акарыцыднымі сродкамі.

т. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛНРАЗЕ (Kalnroze; canp. Розенбергс, Rozenbergs) Валдзіс (17.11.1894, г. Кулдыга, Латвія — 1993), латышскі жывапісец-пейзажыст. Нар. маст. Латвіі (1970). Вучыўся ў Латв. АМ (1927—32) у В.Пурвіта. Аўтар лірычных пейзажаў, выкананых у вытанчанай серабрыстай колеравай гаме: «Даўгава» (1935), «Восеньскі пейзаж» (1942), «Мора» (1956), «У рачным заліве» (1957), «Восень ва Угале» (1958), «Старая Рыга» і «Пара квітнення» (1970-я г.) і інш.

В.Калнразе. Восень ва Угале. 1958.

т. 7, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)