autumn [ˈɔ:təm] n. во́сень;

in the autumn of 2008 во́сенню 2008;

in early/late autumn ра́нняй/по́зняй во́сенню;

autumn rains во́сеньскія дажджы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ярына́, -ы́, ж.

Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы.

Пасеяць ярыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыгахо́д, -у, М -дзе, м.

Рух лёду па цячэнні рэк вясной (у час раставання) і восенню (у час замярзання).

|| прым. крыгахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азі́мы, -ая, -ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее.

Азімая пшаніца.

2. у знач. наз. азі́мыя, -ых.

Падкормка азімых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яравы́, -а́я, -о́е.

1. Пра злакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы.

Яравая пшаніца.

Уборка яравых (наз.).

2. Засеяны такімі злакамі.

Я. палетак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмісезо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць вясной і восенню. Дэмісезоннае паліто.

[Ад фр. demi-saison — пераходная пара года.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лістапа́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Пачатак лістапада.

2. -у. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прым. лістапа́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tang [tæŋ] n. рэ́зкі пры́смак або́ пах;

There was a tang of autumn in the air. Дыхнула восенню.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зіма́, -ы́, мн. зі́мы і (з ліч. 2, 3 і 4) зімы́, зім, ж.

Самая халодная пара года паміж восенню і вясной.

Снежная з.

Рыхтавацца да зімы.

|| прым. зімо́вы, -ая, -ае і зі́мні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмісезо́нны

(ад фр. demisaison = пераходная пара года)

прыгодны для нашэння вясной і восенню (напр. д. абутак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)