пераўтвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Змяніць карэнным чынам, перабудаваць.

П. прыроду.

|| незак. пераўтвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераўтварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раствары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Прымусіць растварыцца.

Р. цукар у вадзе.

|| незак. раствара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. растварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што), ад чаго і з інф.

Пераканаць не рабіць чаго-н.

А. ад задуманага плана.

Адгаварылі ехаць так далёка.

|| незак. адгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што і без дап.

Скончыць гаварыць; давесці да канца пачатую прамову, выказаць сваю думку да канца.

Дакладчыка перапынілі, не далі д.

|| незак. дагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загавары́ць², -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.

Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам².

З. ад хваробы.

Загаварыць зубы каму-н. (разм.) — наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі.

|| незак. загаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што).

Падвучыць зрабіць што-н., падбухторыць на што-н.

Яго падгаварылі на гэты ўчынак.

|| незак. падгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае і падгава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падгаво́р, -у, м., падгаво́рванне, -я, н. і падгава́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.

1. Усебакова абмеркаваць, разгледзець, выказваючы розныя думкі.

А. пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н., падаць у адмоўным выглядзе; зганіць, абылгаць.

А. суседа.

|| незак. абгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгаво́рванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што).

1. і з інф. або дадан. Пераконваючы, схіліць да чаго-н.

У. пайсці ў грыбы.

2. Супакоіць, суцешыць.

У. дзіця.

|| незак. угаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. угаво́рванне, -я, н. і угаво́р, -у, м. (звычайна мн.).

Не паддавацца ніякім угаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.

Лініі ўтварылі прамы вугал.

Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.

2. Арганізаваць, заснаваць.

У. ваенна-палітычны саюз.

3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).

Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!

|| незак. утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. чаго і без дап. Сказаць многа чаго-н.

Н. лішняга.

Н. кампліментаў.

2. на каго (што) і без дап. Узвесці паклёп.

Н. на дзяўчыну.

3. што. Запісаць на спецыяльнае прыстасаванне для гуказапісу (дыктафон і інш.).

4. што. Тое, што і загаварыць² (разм.).

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (разм.) — расказаць шмат неверагодных гісторый.

|| незак. нагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)