Вы́ір ’агароджа’ (ДАБМ, 811). Гл. вор2 (ыі — з этымалагічнага о, якое ў закрытых складах у гэтай гаворцы дае розныя дыфтонгі (гл. ДАБМ, к. 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАХФУ́З (Нагіб) (н. 24.12.1911, Каір),
егіпецкі пісьменнік. Скончыў Каірскі ун-т (1934). У 1930—40-я г. выступіў з рамант.гіст. раманамі на «фараонскую тэму» («Гульня лёсаў», «Радабіс», «Барацьба Фіў»). У рэаліст. раманах «Новы Каір» (1945), «Завулак аль-Мідак» (1947), «Пачатак і канец» (1949, экранізацыя 1960), трылогіі «Бейн аль-Касрэйн», «Каср аш-Шаук» (Дзярж. прэмія АРЕ 1957), «Ас-Сукарыя» (1956—57) шырокая панарама жыцця грамадства ў 1-й пал. 20 ст. Жыццё краіны пасля нац.-вызв. рэвалюцыі 1952 адлюстравана ў раманах «Жабрак» (1963), «Шлях» (1964), «Балбатня над Нілам» (1966, экранізацыя 1972), «Пансіён «Мірамар» (1967) і інш. Аўтар аўтабіягр. рамана «Люстэркі» (1971—72), зб-каў навел «Пад навесам» (1969), «Апавяданні пра наш квартал» (1975), п’ес і інш. Для яго твораў характэрна спалучэнне традыцый араб.нар. апавядальнай л-ры і еўрап. раманістыкі. Нобелеўская прэмія 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Дети нашего квартала. М., 1959;
Вор и собаки. М., 1965;
Осенние перепела. М., 1965;
Пансион «Мирамар». Любовь под дождем. М., 1975;
Зеркала. М., 1979.
Літ.:
Кирпиченко В.Н. Нагиб Махфуз — эмир арабского романа. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вуркама́н ’нелюдзімы, але хітры чалавек’ (Яўс.). Ад ву́рка (гл.) з экспрэсіўным суфіксам ‑ман, вядомым у беларускай і інш. славянскіх мовах (Слаўскі, 4, 243); сюды ж рус.дан.воркома́н, відаць, збліжанае з вор ’злодзей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варо́к (ворак) ’кашалёк’ (Яруш.); ’мяшок на грошы, капшук’ (Бяльк.). Укр.во́рок ’мяшок’. Ст.-бел.вор ’мяшок’, ворок, ворек ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск.wór, worek ’тс’ (да этымалогіі; гл. Брукнер, 631).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Sero paras stabulum tauros jam fure trahente
Позна будаваць хлеў, калі злодзей ужо цягне валоў.
Поздно строить хлев, когда вор уже тянет волов.
Гл.: Sero est...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
першына́ Навіна; поле, якое ўзаралі ўпершыню (Вор.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ячына́ Збажына, якую сеюць вясной; яравое поле (Вор.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус.арх.свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус.свора, сворка, гл. шворка, вор2 і Фасмер, 3, 583.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ.pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск.przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ.prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл.ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.