але́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха.

2. толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ольха́ але́шына, -ны ж., во́льха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вальха́вольха, алешына’ (Касп.). Гл. вольха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́шнік (Янк. Мат., Гарэц., Касп., Шат.), алешына (Касп., Шат., Мат., Кіс.), алешчынавольха’ (Янк. I), алешша (Бяльк.), альшана ’алешнік, альхоўнік’ (Сцяц.), альшынавольха клейкая’ (Кіс.) да вольха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rle f -, -n бат. во́льха

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

alder [ˈɔ:ldə] n. bot. во́льха, але́шына;

an alder gro ve але́шнік, альхо́ўнік, альша́нік, альшэ́ўнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

olcha

ж. бат. вольха (Alnus)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

але́шына, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха. На балоце між густых алешын пасуцца авечкі. Грамовіч.

2. толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ільха́ (Ліс.). Гл. вольха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЬХО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, алешнікі,

драбналістыя лясы, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду вольха. Пашыраны ва ўмеранай паласе паўн. паўшар’я, асн. масівы ў Паўн. Амерыцы, пераважна вольха чырвоная (A. rubra), Усх. Азіі — вольха пушыстая (A. hirsuta) і інш., гарах Цэнтр. Еўропы. На Беларусі пашыраны чорнаалешнікі, лясы з вольхі чорнай, або клейкай (A. glutinosa), і шэраалешнікі — вольхі шэрай (A. incana); агульная пл. 623,4 тыс. га; з іх чорнаалешнікаў 551,7, шэраалешнікаў 71,7 тыс. га (1994).

Чорнаалешнікі належаць да карэнных занальна абумоўленых лясоў Беларусі. Найб. пашыраны асакова-травяныя чорнаалешнікі — тыповыя фітацэнозы лясных нізінных балот (займаюць пераўвільготненыя экатопы з багатай глебай). Шэраалешнікі належаць да другасных (вытворных) драбналістых лясоў, што ўзнікаюць на месцы высечаных шыракаліста-яловых або на с.-г. землях, якія не выкарыстоўваюцца. Найб. пашыраны кіслічны і сніткавы тыпы шэраалешнікаў (займаюць пераважна ўрадлівыя свежыя і ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы). Паўд. мяжа шэраалешнікаў праходзіць уздоўж паўд. адгор’яў Бел. грады.

Г.​У.​Вынаеў.

Да арт. Альховыя лясы. Шэраалешнік кіслічны.

т. 1, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)