медву́з м. (медици́нское вы́сшее уче́бное заведе́ние) медыцы́нская ВНУ́ (медыцы́нская вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hchschule f -, -en вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва, ВНУ;

~ für Verkhrswesen тра́нспартная ВНУ

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спецку́рс, ‑а, м.

Курс лекцый у ВНУ, прызначаны для больш глыбокага вывучэння якой‑н. прыватнай тэмы па праграме, прапанаванай лектарам. Падобны спецкурс я пачынаў чытаць ва універсітэце ўпершыню. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kwestura

ж. фінансавы аддзел (у ВНУ)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

TH = Technische Hochschule – тэхнічная ВНУ

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

светапо́глядны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да светапогляду. Станоўчую ролю ва ўдасканаленні марксісцка-ленінскай адукацыі моладзі адыграла аднаўленне навучальнага часу на выкладанне ў ВНУ светапоглядных дысцыплін, выдзяленне ў самастойны прадмет праблем навуковага камунізма. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫШЭ́ЙШЫЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (ВНУ). Рыхтуюць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін гаспадаркі, аховы здароўя, навукі, культуры, а таксама органаў дзярж. кіравання. Да ВНУ належаць ун-ты (у т. л. тэхн., мед., с.-г., пед.), ін-ты рознага профілю (інж., с.-г., маст. і інш.), акадэміі, кансерваторыі; у некат. краінах — каледжы, а таксама духоўныя ВНУ. Правобраз ВНУ — вышэйшыя для свайго часу філас. школы ант. перыяду, у якіх выкладанне вялося ў форме лекцый, гутарак і дыспутаў. Такую арг-цыю навучання перанялі сярэдневяковыя ун-ты, якія ўзніклі ў Зах. Еўропе ў 13 ст. У 16—17 ст. адбывалася пашырэнне спецыялізацыі ў вышэйшай школе. Пры ун-тах сталі ўзнікаць адносна самаст. навук. і практычныя школы. У 18 ст. значны ўплыў на змест і метады выкладання ў ВНУ аказалі ідэі В.​Гумбальта, рэалізаваныя ў практыцы Берлінскага універсітэта; склалася факультэцкая сістэма. У канцы 19 ст. пры ВНУ пачалі ўзнікаць н.-д. падраздзяленні. У 20 ст. факультэцкая сістэма будовы ВНУ набыла больш свабодны характар, многія ВНУ перайшлі на шматпрофільную форму арг-цыі работы аддзяленняў і кафедраў. Большасць вядучых сучасных ВНУ — гэта вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы, якія даюць студэнтам адукацыю і магчымасць займацца навук. даследаваннямі. У большасці краін свету асноўны ўплыў на сістэму вышэйшай школы аказваюць ун-ты і ВНУ універсітэцкага статуса.

У Беларусі першай ВНУ была Віленская акадэмія (з 1579; гл. Віленскі універсітэт). З 1775 дзейнічала Гродзенская медыцынская акадэмія — першая на Беларусі ВНУ па падрыхтоўцы мед. персаналу. У 1812—20 на правах ВНУ дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (гл. Горы-Горацкая земляробчая школа, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). Сталая сетка ВНУ на Беларусі сфарміравалася ў 1920—30-я г. (гл. раздзел Асвета ў арт. Беларусь). У 1996/97 навуч. г. на Беларусі 39 дзярж., 18 недзярж. ВНУ.

т. 4, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Immatrikulatin f -, -en залічэ́нне (ва універсітэт, у ВНУ)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Stdi¦enjahr n -es, -e навуча́льны год (у ВНУ)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Stdi¦enplan m -es, -pläne навуча́льны план (у ВНУ)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)