АПУЛЕ́Й САТУРНІ́Н Луцый (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.),
рымскі паліт. дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар, кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаўМарыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗВАЖА́Й»,
бел. эмігранцкі часопіс. Выдаецца з 1974 у Канадзе штоквартальна на бел. мове. Мае падзагаловак «Часопіс беларускіх ветэранаў». Змяшчае хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра сустрэчы і з’езды эмігрантаў у Таронта, Кліўлендзе, Нью-Брансуіку, Манчэстры, Лондане. Асвятляе дзейнасць эмігранцкіх арг-цый, падзеі паліт. жыцця на Беларусі. Публікуе маст. творы, рэцэнзіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКІ ЛЕГІЁН (American Legion),
у ЗША арг-цыя былых удзельнікаў розных войнаў. Засн. ў 1919 у Парыжы вайскоўцамі амер. экспедыцыйнага корпуса ў Еўропе, узаконена як афіц.арг-цыя актам Кангрэса ЗША. Штаб-кватэра ў г. Індыянапаліс. Узначальваецца выканкомам і нац. камандорам, якіх штогод выбірае з’езд легіянераў. Выступае за сац. абарону ветэранаў войнаў, займаецца ваенна-патрыят. выхаваннем моладзі. Паліт. пазіцыі Амерыканскага легіёна характарызуюцца антыпрафсаюзным курсам, негатыўным стаўленнем да іншаземцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАВО́Й Якаў Паўлавіч (н. 1.5.1923, г.п. Старая Ушыца Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1962 дырыжор-хормайстар Ансамбля песні і танца БВА, з 1974 маст. кіраўнік хору нар. песні «Серабранка» Палаца культуры трактарнага з-да, з 1983 — нар.вак. ансамбля ветэранаўВял.Айч. вайны і Сав. Арміі Дома афіцэраў у Мінску. Аўтар музыкі песень «Шляхам бацькоў», «Дружней, беларусы», «Беларуская наша сталіца» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
вёска ў Мінскім р-не, каля вадасх. Крыніца, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад г. Мінск. 5669 ж., 660 двароў (1997). Дарожна-буд. ўпраўленне № 5, ПМК № 1, гідрагеал. станцыя, рамонтна-буд. ўпраўленне, з-д безалкагольных напіткаў. Рэсп. інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Мінская абл. школа глухіх дзяцей, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячы дом, сярэдняя школа, 4 б-кі, амбулаторыя, аптэка, 3 аддз. сувязі. Каля вёскі курорт Ждановічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ШЧЫЦ Мікалай Іосіфавіч (24.5.1918, с. Гальчынцы Цеафіпальскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 21.12.1996),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, педагог. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Брэсцкае муз. вучылішча (1955). У 1954—86 (з перапынкам) выкладаў у Брэсцкім пед. ін-це, адначасова ў 1954—74 арганізатар і маст. кіраўнік Брэсцкай нар.хар. капэлы Дома культуры чыгуначнікаў. З 1986 узначальваў хор ветэранаў вайны і працы (з 1989 нар.) Брэсцкага гар. Дома культуры. У сваёй дзейнасці асаблівую ўвагу аддаваў гіст.-патрыят. тэматыцы і бел. песеннаму фальклору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ЛІ (Schally) Эндру Віктар (н. 30.11.1926, Вільня),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Лонданскі ун-т (1950) і ун-т Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 у Лонданскім Нац. ін-це мед. даследаванняў. З 1957 ва ун-це Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 у шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 праф. Новаарлеанскага ун-та. Навук. працы па выяўленні і вывучэнні хім. будовы, біял. актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Ш.Л.Гіймэнам.і Р.С.Ялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́СЬЕЎ Аляксей Пятровіч (н. 20.5.1916; г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
савецкі ваенны лётчык, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Батайскую авіяц. школу (1940), Вышэйшую парт. школу (1952). У Вял.Айч. вайну ў час паветр. бою (сак. 1942) збіты, цяжка паранены, 18 сутак поўз да лініі фронту. Пасля ампутацыі абедзвюх ног асвоіў пратэзы і вярнуўся ў авіяцыю; збіў яшчэ 7 самалётаў (усяго 11). У 1956—83 адказны сакратар Сав.к-таветэранаў вайны. Жыццю М. прысвечаны кн. Б.Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека»(1946), аднайменныя кінафільм (1948) і опера С.Пракоф’ева (паст. 1960). Аўтар кнігі «На Курскай дузе» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯЦІ́САЎ Іван Якаўлевіч (21.10.1920, г.п. Тума Разанскай вобл., Расія — 5.10.1994),
бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1989). Скончыў Іванаўскае маст. вучылішча (1947). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхал. і сац. характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А.А.Ус (1959), даярка Н.Жук (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС (1960), ветэранаўВял.Айч. вайны (1958—80). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў Брэстчыны: у гарадах Брэст, Баранавічы, Бяроза, Пінск, Столін, в. Камароўка.