верашча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. верашчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верашчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. верашчу́ верашчы́м
2-я ас. верашчы́ш верашчыце́
3-я ас. верашчы́ць верашча́ць
Прошлы час
м. верашчэ́ў верашчэ́лі
ж. верашчэ́ла
н. верашчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. верашчы́ верашчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час верашчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вераскну́ць

‘аднакратны да верашчаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вераскну́ вераскнё́м
2-я ас. вераскне́ш вераскняце́
3-я ас. вераскне́ вераскну́ць
Прошлы час
м. вераскну́ў вераскну́лі
ж. вераскну́ла
н. вераскну́ла
Загадны лад
2-я ас. вераскні́ вераскні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час вераскну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засквірча́ць

‘пачаць верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засквірчу́ засквірчы́м
2-я ас. засквірчы́ш засквірчыце́
3-я ас. засквірчы́ць засквірча́ць
Прошлы час
м. засквірча́ў засквірча́лі
ж. засквірча́ла
н. засквірча́ла
Загадны лад
2-я ас. засквірчы́ засквірчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засквірча́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

scream2 [skri:m] v. вішча́ць, верашча́ць; крыча́ць, ускры́кваць;

scream for help прасі́ць рату́нку;

scream with laughter смяя́цца да знямо́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

screech

[skri:tʃ]

1.

v.

вішча́ць; верашча́ць, крыча́ць

2.

n.

віск, крык -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.

2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

squeal2 [skwi:l] v.

1. прані́зліва крыча́ць; вішча́ць, верашча́ць, скавыта́ць;

squeаl in pain крыча́ць ад бо́лю;

squeаl with delight вішча́ць ад ра́дасці;

squeаl like a pig вішча́ць як (рэ́заная) свіння́

2. (on) infml быць дано́счыкам, дано́сіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ве́раск ’крык, верашчанне’ (БРС, Нас.). Рус. ве́реск, укр. ве́реск, польск. wrzask, чэш. vřesk, балг. врясък, серб. ври̑сак і г. д. Прасл. *verskъ ’вераск, верашчанне’. Сюды ж *verščatiверашчаць’ (< *verskēti): ст.-рус. верещати, бел. верашча́ць, укр. вереща́ти, рус. вереща́ть, польск. wrzeszczeć, чэш. vřeštěti, ст.-слав. врѣштати, балг. врещя́, серб. ври́штати і г. д.; таксама *verskati, *versknǫti: ст.-рус. верескати, укр. вере́снути, чэш. vřiskati, балг. вря́скам і г. д. Роднасныя: літ. verkšlénti ’злавацца, плачучы’, verkšnóti ’плакаць’ (*versk‑), ver̃kti ’тс’, лат. varkšêt ’квакаць’ (*varsk‑). Магчыма, слав. *versk‑ з *verk‑sk‑ (тады першапачатковую форму мы маем у літ. ver̃k‑ti). Словы гукапераймальнага паходжання. Сюды ж і слав. *vъrčati, *vъrkati (параўн. укр. ворча́ти, рус. ворча́ть, чэш. vrčeti, vrkati і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 296–297, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сквірчэ́ць, ‑чыць; незак.

Разм. Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.). [Андрэй:] — Неспакойны ж элемент гэта сала, да чаго сквірчыць, да чаго верашчыць. Лынькоў. У печы сквірчэла сала, і, удыхнуўшы пах смажаніны, Валянцін адчуў, які ён галодны. Сабаленка. З кухні чуваць было, як сквірчэла яешня, пах яе ўжо даносіўся сюды, у зальчык. Хадкевіч. / Пра падобныя гукі. У канторцы нікога не было. Толькі ўздыхалі маторы каларыфераў пад перакрыццямі ды сквірчэў за сцяною наждак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)