ВЕРАЦЯНО́ ДЗЯЛЕ́ННЯ клеткі, ахрамацінавае верацяно, мітатычнае верацяно,

кампанент клеткі нуклеапратэіднай прыроды, які ўтвараецца пры яе дзяленні і забяспечвае разыходжанне храмасом у мітозе і меёзе. Уяўляе сабой сістэму мікратрубачак з двайным праменепраламленнем, што фарміруецца ў праметафазе і распадаецца ў целафазе. Складаецца з апорных, або безупынных ніцей, арыентаваных ад аднаго полюса клеткі да другога (полюсных), і цягнучых, або храмасомных. Цягнучыя ніці злучаюць полюсы клеткі з цэнтрамі храмасом, якія ёсць на экватарыяльнай пласцінцы. Скарачэнне даўжыні цягнучых ніцей лічыцца гал. фактарам анафазнага руху храмасом да полюсаў клеткі. Верацяно дзяленне бывае прамога і непрамога тыпаў (у залежнасці ад характару сувязі храмасом з полюсамі), астральным (з выяўленымі полюсамі, напр. у шматклетачных жывёл) ці анастральным (без выразных полюсаў, напр. у кветкавых раслін).

Прамы (А) і непрамы (Б) тыпы верацяна дзялення клеткі: 1 — безупынныя ніці; 2 — між-занальныя сувязі; 3 — храмасомы; 4 — храмасомныя ніці верацяна; 5 — полюс.

т. 4, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

веретено́ в разн. знач. верацяно́, -на́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spindle [ˈspɪndl] n.

1. верацяно́; шпу́лька

2. tech. вось, вал, шпі́ндаль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

верацёнападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па сваёй форме на верацяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вераце́нца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да верацяно (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́нак, ‑нка, м.

Пража, наматаная на верацяно або знятая з верацяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для перамоткі. Перамотны цэх. Перамотнае верацяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руча́йка, -і, ДМ -а́нцы, мн. -і, -ча́нак, ж.

1. Верацяно з пражай.

Напрала дзве ручайкі.

2. Пучок валакна лёну або канапель.

Яе валасы нагадвалі ачэсаную ручайку лёну.

|| прым. руча́ечны, -ая, -ае і руча́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АНА́НКЕ, Ананка,

у грэчаскай міфалогіі бажаство неабходнасці, непазбежнасці; маці мойраў — багінь лёсу чалавека. Грэкі лічылі, што верацяно, якое круціць паміж кален Ананке, з’яўляецца воссю сусвету.

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spindle

[ˈspɪndəl]

n.

1) верацяно́ n.

2) ме́рка пра́дзіва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)