cunning​1 [ˈkʌnɪŋ] n. хі́трасць, хі́трыкі; кава́рнасць, кава́рства, верало́мства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

макіявелі́зм, ‑у, м.

Палітыка, пры якой выкарыстоўваюцца любыя сродкі для дасягнення мэты. // перан. Вераломства, каварства.

[Ад імя Макіявелі — італьянскага палітычнага дзеяча і пісьменніка, які ў сваіх творах апраўдваў любыя сродкі барацьбы за ўладу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wiarołomność

ж. вераломнасць, вераломства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

treachery [ˈtretʃəri] n. здра́дніцтва, прада́жнасць; верало́мства;

an act of treachery здра́дніцкі ўчы́нак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tréulosigkeit f - здра́да, верало́мства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hínterlist f - хі́трасць, кава́рства, верало́мства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кава́рства, ‑а, н.

Схільнасць да каварных учынкаў, замыслаў; вераломства. // Каварныя ўчынкі, замыслы. Наша грамадства вызвалена ад сацыяльная, несправядлівасці і яго адвечных спадарожнікаў — прадажнасці і каварства. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Héimtücke f -, -n верало́мства; прыхава́ная зло́сць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ПЕ́СНЯ ПРА НІБЕЛУ́НГАЎ»

(«Das Nibelungenlied»),

помнік нямецкага гераічнага эпасу. Назва ад імя міфічнага народа, уладальнікаў і захавальнікаў незлічоных скарбаў. Запісаны каля 1200, упершыню апубл. І.​Я.​Бодмерам у 1757. Гіст. аснову твора склалі падзеі эпохі Вял. перасялення народаў — захоп Еўропы гунамі пад кіраўніцтвам Атылы (5 ст. н.э.). 1-я ч. паэмы апавядае пра подзвігі і смерць каралевіча Зігфрыда, 2-я — пра помсту яго жонкі Крымхільды, у выніку чаго загінула ўсё бургундскае царства. У паэме асуджаюцца жорсткасць і вераломства феадалаў, апяваюцца гераізм і высакароднасць Зігфрыда. Яе паэтыка, блізкая да фальклорнай, зазнала ўплыў феадальна-рыцарскай культуры. Да сюжэта «П.п.Н.» звярталіся Ф.​Фуке, Р.​Іордан, Ф.​Гебель, Р.​Вагнер, Г.​Ібсен і інш.

Публ.:

Рус. пер. — Песнь о Нибелунгах. Л., 1972.

Літ.:

Хойслер А. Германский героический эпос и сказание о Нибелунгах. М., 1960;

Жирмунский В.М. Немецкий героический эпос // История зарубежной литературы. 3 изд. М., 1978.

Т.​У.​Кавалёва.

т. 12, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

perfidy

[ˈpɜ:rfədi]

n., pl. -dies

верало́мства n.; по́длая здра́да; верало́мнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)