verisimilitude [ˌverɪsɪˈmɪlɪtju:d] n. fml вераго́днасць; праўдападо́бнасць;

beyond the bounds of verisimilitude ца́лкам невераго́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шанс

(фр. chance)

верагоднасць поспеху, удачы, ажыццяўлення чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Gláubbarkeit f - вераго́днасць, праўдападо́бнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gláubhaftigkeit f - праўдападо́бнасць, вераго́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wierzytelność

ж.

1. верагоднасць;

2. запазычанасць, завінавачанасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІМАВЕ́РНАЕ І ВЕРАГО́ДНАЕ ў логіцы,

адрозненне паміж ведамі, адпаведнасць якіх рэчаіснасці сцвярджаецца толькі як магчымая або ў той ці інш. ступені імавернасная, і абгрунтаванымі; доказнымі, бясспрэчнымі, сапраўднымі ведамі. Напр., правільныя дэдуктыўныя разважанні даюць верагодныя веды ў адрозненне ад індуктыўных разважанняў, вывады якіх маюць імавернасны характар (гл. таксама Верагоднасць, Імавернасная логіка).

т. 7, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Chance ['ʃa˜:s(ə) або 'ʃaŋsə] f -, -n шанец, мажлі́васць, вераго́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Échtheit f - сапра́ўднасць, дакла́днасць, вераго́днасць, непадро́бленасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВАСІ́ЛЬКА БАРЫ́САВІЧ,

князь полацкі 13 ст. Упамінаецца ў «Гісторыі Расійскай» рас. гісторыка 18 ст. В.​М.​Тацішчава пад 1217—18 як сын полацкага кн. Барыса Давыдавіча і брат Вячкі. Разам з апошнім атрымаў ад бацькі ў трыманне Дзвінскую воласць (землі па Зах. Дзвіне). Пад 1218 упамінаецца як полацкі князь. Некаторыя гісторыкі ставяць пад сумненне верагоднасць звестак Тацішчава.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 4, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРОВАЗМЯШЭ́ННЕ, інцэст,

палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі (бацькам і дзецьмі, братамі і сёстрамі). Пры К. магчыма сустрэча аднолькавых паталаг. генаў (чым бліжэй кроўная роднасць бацькоў, тым больш слабае фізічна і непаўнацэннае псіхічна іх патомства). Верагоднасць генет. (прыроджаных) дэфектаў ці разумовай адсталасці ў звычайным шлюбе 3—4%, пры К. павялічваецца ў 5 разоў. У большасці краін свету кроўныя шлюбы і палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі забаронены.

т. 8, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)