ВО́РСАВАЯ ТКАНІ́НА,

тканіна з ворсам з аднаго боку. Ворс утвараюць густа размешчаныя вертыкальныя канцы паразразаных дадатковых нітак ворсавай асновы (асноваворсавыя тканіны) ці ворсавага ўтку (уточнаворсавыя тканіны). Ворсавая тканіна з асн. ворсам — плюш, аксаміт, штучнае футра, дываны, уточнаворсавыя — паўаксаміт, пліс, вельвет.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

welwet, ~u

м. вельвет

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sztruks, ~u

м. штрукс; вельвет

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Машэстр ’мошаст’ (Шпіл.) узнікла ў выніку кантамінацыі лексем манчэстэрвельвет’ (< Manchester — горад у Англіі) і мошаст (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Manchester [mɑn'εstər] m -s тэкст. вельве́т, манчэ́стэр

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мошаст ’крэп, аксаміт’ (ТСБМ), мошаст, мошыст ’плюш’ (Сл. ПЗБ), ’вельвет’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’махнатая тканіна’ (КЭС, лаг.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 79), паходзіць з літ. mãšastas ’аксаміт’. Аднак гл. машэстэр ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вельвеці́н

(ад англ. velvet = аксаміт)

мяккая баваўняная тканіна, падобная на вельвет, з якой шыюць спартыўнае адзенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Kord m -(e)s, -e і -s тэкст. коры́, вельве́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІЛЬВІ́НЫ ЗЕЎ, антырынум (Antirrhinum),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Міжземнамор’і. У культуры вырошчваюць І.з. вялікі (A. majus), інтрадукаваны на Беларусі. Вылучаюць сарты высокія (вышэй за 70 см, напр., Гольдмары, Гіянт Вельвет), паўвысокія (45—65 см, напр., Біла Піраміда, Канарыён Фогель), нізкія (15—25 см, напр., Дункель Гранат, Сульфурэум).

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй ч. чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Цвіце ў чэрв. — ліпені. Плод — каробачка. Дэкар. расліна. Аб’ект генет. даследаванняў.

Ільвіны зеў вялікі.

т. 7, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)