васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

8.

2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў.

В. самалётаў.

Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.).

Самалёт зрабіў васьмёрку.

Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).

4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.

5. Школьная адзнака.

|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Васьмяры́к ’васьмёрка (коней)’ (БРС); ’жылое памяшканне з васьмі кватэр’ (Жд.); ’20 кап. срэбрам’ (Грыг.). Рус. восьмерик ’мера з васьмі адзінак; прадмет з васьмі адзінак і г. д.’, укр. восьмери́к. Усх.-слав. утварэнне. Ст.-рус. осмерик (восьмерик) ад лічэбніка осмеро ’восем’ (+ суф. ‑ик). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьміпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з васьмі паверхаў. Васьміпавярховы будынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увасьмёх, прысл.

У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмяры́к, ‑мерыка, м.

1. Назва запрэжкі з васьмі коней.

2. Старая мера вагі, аб’ёму і пад. па восем якіх‑н. адзінак; прадмет з васьмі частак. Гіра васьмярык (вагой 8 фунтаў). □ Мы павесілі.. дзве лямпы — дванаццацярык на сцэне і васьмярык у зале. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актэ́т

(іт. ottetto, ад лац. octo = восем)

1) музычны твор для васьмі галасоў або інструментаў;

2) ансамбль з васьмі выканаўцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

во́сем (род. васьмі́) во́семь;

у в. разо́ў — в во́семь раз, вво́сьмеро;

у в. сто́лак — вво́сьмеро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паляя́ ’помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым завеце’ (ТСБМ). Рус. палея́ ’названне першых васьмі кніг Старога завету’, рус.-ц.-слав. палея. З грэч. Παλαιά ’Стары (завет)’ (гл. Фасмер, 3, 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КА́ПІШЧА (ад стараж.-слав. капь — выява, ідал),

культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян язычніцкага перыяду. У 1951 пры раскопках у Пярыні каля Ноўгарада выяўлены рэшткі слав. К. 10 ст., прысвечанага Перуну. Уяўляла сабой круг дыяметрам 21 м, на якім у васьмі месцах гарэў агонь; у цэнтры стаяў драўляны ідал Перуна. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера было К. Перуна і Бабы-ягі. Рэшткі свяцілішча сельскай абшчыны 10 ст. раскапалі археолагі ў 1969 каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальвалі вогнішчы.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым‑н., да чаго‑н. Назаўтра яшчэ задоўга да васьмі гадзін Аляксей падышоў да тэатра. Даніленка. Дырэктар школы, задоўга да пачатку заняткаў, пайшоў да хлопчыкавага бацькі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)