дні́шча, ‑а, н.

Дно вялікай пасудзіны, пласкадоннага судна і пад. Вастраносы човен пры кожным удары вёслаў падскаквае і плюхае днішчам па, вадзе, разганяючы дробных рыбак. Шашкоў. Надзя сядзела на днішчы перакуленага вядра і чысціла бульбу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыка́н, ‑а, м.

Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан. Навуменка. Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана. Шынклер. Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pointed [ˈpɔɪntɪd] adj.

1. заво́страны; вастрано́сы;

He was a short man with a pointed beard. Ён быў невысокага росту з завостранай бародкай.

2. калю́чы, з’е́длівы;

a pointed remark шпі́лька

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

худы, схуднелы, пахудзелы, хударлявы, марны, змарнелы, мізэрны, змізарнелы, кашчавы, касцісты, кастлявы, вастраносы, сухарэбры; благі, зблажэлы, сухі, сухарлявы, падсухі, выпетраны (разм.); востры (перан.) □ скура і косці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)