АМЕ́НЦЫЯ (ад лац. amentia вар’яцтва),

від зацямнення свядомасці (фрагментарнасць успрымання, бязладнае мысленне, узбуджэнне, потым амнезія).

т. 1, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сумасше́ствие вар’я́цтва, -ва ср., шале́нства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

frenzy [ˈfrenzi] n. шале́нства, шал, раз’ю́шанасць, вар’я́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

craziness [ˈkreɪzɪnəs] n. вар’я́цтва; шале́нства, шал; утрапе́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́ллявар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЭЛІ́РЫЙ (ад лац. delirium вар’яцтва),

трызненне, расстройства прытомнасці з галюцынацыямі пры інфекц. хваробах, атручэннях, алкагалізме, запаленнях мозга і інш.

т. 6, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

умопомраче́ние ашаламле́нне, -ння ср., замарачэ́нне, -ння ср.; (умопомешательство) вар’я́цтва, -ва ср.;

до умопомраче́ния да непрыто́мнасці (да вар’я́цтва, да шале́нства);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

insanity [ɪnˈsænəti] n.

1. псіхі́чная хваро́ба

2. infml вар’я́цтва; шале́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бесперспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперспектыўнага; адсутнасць перспектывы. Адзіноцтва, бесперспектыўнасць, прамёрзлая сырая зямлянка, голад у апошнія дні даводзілі Дамарацкага да вар’яцтва. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obłąkanie

н. вар’яцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)