Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перака́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які перакочваецца, перамяшчаецца цераз што‑н. Перакатныя пяскі. Перакатны снег. □ Перакатным валам б’е стыхія. Круціць валуны і пер’е траў.Пысін.
2. Які распаўсюджваецца, разносіцца перакатамі; раскацісты. Перакатны гул. Перакатны гром.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валу́н, ‑а, м.
Вялікі камень — абломак горнай пароды. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні... і пясок.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРА́ЗІЯ (ад лац. corradere скрэбці, саскрабаць),
механічнае дэнудацыйнае ўздзеянне на горныя пароды абломкавага матэрыялу (галька, валуны, пясок), які рухаецца вадою, лёдам, ветрам ці перамяшчаецца гравітацыйна па схілах. Пры К. абточваюцца, паліруюцца, высвідроўваюцца подсцільныя пароды, у выніку чаго на паверхні парод утвараюцца барозны, лагчыны і інш. паглыбленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕФІ́ТЫ (ад грэч. psēphos дробны камень, галька),
грубаабломкавыя горныя пароды, якія складаюцца з абломкаў памерам больш за 1 мм (у папярочніку). Могуць быць абкатанымі (валуны, галька, жвір) і неабкатанымі (глыбы, друз, жарства). Адрозніваюць П. рыхлыя (галечнік, жвір) і сцэментаваныя (кангламераты, брэкчыі, гравеліты). Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
э́скер
(ірл. esker)
узгорак або града, складзеная знізу азёрнымі (гліна, пясок, галька, гравій), зверху ледніковымі (галечнікі, валуны) пародамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пазвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Звалачы, зняць адкуль‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Настаўнік:] — Падпільноўваць трэба, а то пазвалакаюць [гарбузы] уночы са страхі.Чорны.Валуны пазвалакалі з поля трактарамі.Місько.
2. Сцягваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазвалакаць галлё ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валу́нм. Róllstein m -(e)s, -е, Fíndling m -(e)s, -е;
ледніко́выя валуны́геал. Glaziálgeschiebe n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГЛЫ́БАЧКА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Глыбачка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПнУ ад Ушач, 85 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 827 ж., 336 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнікі прыроды Глыбачанскія валуны.