по́рыста-валакні́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́рыста-валакні́сты по́рыста-валакні́стая по́рыста-валакні́стае по́рыста-валакні́стыя
Р. по́рыста-валакні́стага по́рыста-валакні́стай
по́рыста-валакні́стае
по́рыста-валакні́стага по́рыста-валакні́стых
Д. по́рыста-валакні́стаму по́рыста-валакні́стай по́рыста-валакні́стаму по́рыста-валакні́стым
В. по́рыста-валакні́сты (неадуш.)
по́рыста-валакні́стага (адуш.)
по́рыста-валакні́стую по́рыста-валакні́стае по́рыста-валакні́стыя (неадуш.)
по́рыста-валакні́стых (адуш.)
Т. по́рыста-валакні́стым по́рыста-валакні́стай
по́рыста-валакні́стаю
по́рыста-валакні́стым по́рыста-валакні́стымі
М. по́рыста-валакні́стым по́рыста-валакні́стай по́рыста-валакні́стым по́рыста-валакні́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сасу́дзіста-валакні́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сасу́дзіста-валакні́сты сасу́дзіста-валакні́стая сасу́дзіста-валакні́стае сасу́дзіста-валакні́стыя
Р. сасу́дзіста-валакні́стага сасу́дзіста-валакні́стай
сасу́дзіста-валакні́стае
сасу́дзіста-валакні́стага сасу́дзіста-валакні́стых
Д. сасу́дзіста-валакні́стаму сасу́дзіста-валакні́стай сасу́дзіста-валакні́стаму сасу́дзіста-валакні́стым
В. сасу́дзіста-валакні́сты (неадуш.)
сасу́дзіста-валакні́стага (адуш.)
сасу́дзіста-валакні́стую сасу́дзіста-валакні́стае сасу́дзіста-валакні́стыя (неадуш.)
сасу́дзіста-валакні́стых (адуш.)
Т. сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стай
сасу́дзіста-валакні́стаю
сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стымі
М. сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стай сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

валакні́сты fserig;

валакні́сты лён Fserflachs m -es;

валакні́стыя культу́ры Fserpflanzen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

па́кулле

(літ. pakulos)

валакністыя адходы пры апрацоўцы лёну або канапель, непрыгодныя для пражы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАПАЎНЯ́ЛЬНІКІ,

высокадысперсныя парашкападобныя і валакністыя рэчывы, якія ўводзяць у састаў сумесей пры вытв-сці гумы, пластычных мас, фарбаў, інш. матэрыялаў з мэтай надання ім неабходных уласцівасцей, палягчэння перапрацоўкі і змяншэння кошту. Н., што паляпшаюць уласцівасці матэрыялаў, наз. ўмацавальнымі (актыўнымі), валакністыя і ліставыя наз. таксама арміравальнымі.

Пры вырабе гумы як Н. выкарыстоўваюць сажу, мел, тальк, слюду, дыаксід крэмнію і інш. рэчывы, што паляпшаюць якасць гумы, пры вырабе пластмасы — драўняную муку, азбест, шкловалакно, графіт і інш., для лакафарбавых матэрыялаў — барыт, гіпс, бетаніт, слюду і інш. Як Н. выкарыстоўваюць таксама тэхн. вуглярод, каалін, хім. валокны, монакрышталічныя валокны некаторых металаў («вусы»), тканіну, паперу.

т. 11, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЫГАРСКІ́Т (назва ад Палыгорскага радовішча на Урале),

гліністы мінерал падкласа ланцуговых сілікатаў, водны сілікат магнію, Mg2Al2[Si8O20](OH)2∙8H2O. Мае пераменны хім. састаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, радзей манакліннай і трыкліннай сінганіях. Утварае зблытана-валакністыя, зямлістыя, губкава-валакністыя, ліставатыя агрэгаты. Колер белы з жаўтавата-шараватымі адценнямі. Цв. 2—3. Шчыльн. 2—2,3 г/см³. Трапляецца ў корах выветрывання магнезіяльных парод, у выглядзе тонкіх налётаў і праслояў у трэшчынах, як дамешак мантмарыланітавых і інш. глін, мергеляў, вапнякоў. Выкарыстоўваецца для свідравальных раствораў, як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял, сарбент і каталізатар у нафтахіміі; у металургічнай, атамнай прам-сці і інш.

т. 12, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

про́расць, ‑і, ж.

Спец.

1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.

2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.

3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТАФІЛІ́Т (ад грэч. anthos колер + phyllon ліст),

мінерал з групы рамбічных амфіболаў (Mg, Fe)7[Si4O11]2(OH)2. Крышталі слупкаватыя, агрэгаты валакністыя. Колер шэры, зялёны, карычневы. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 2,85—3,2 г/см³. Трапляецца ў крышталічных сланцах, серпенцінітах. Багатая жалезам валакністая разнавіднасць выкарыстоўваецца як гатунак азбесту.

т. 1, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАМІ́Н, гемімарфіт,

мінерал класа астраўных сілікатаў, водны гідраксілсілікат цынку, Zn4[Si2O7][OH]2xH2O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя або прызматычныя. Агрэгаты валакністыя, радыяльна-прамянёвыя, зярністыя і інш. Колер белы, жоўты, карычневы. Бляск шкляны. Паўпразрысты да празрыстага. Цв. 4—5. Крохкі. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Утвараецца ў зоне акіслення свінцова-цынкавых радовішчаў. Руда цынку.

Каламін.

т. 7, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ...літ),

мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe​2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік.

Актыналіт.

т. 1, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)