павярта́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і паварочаць 1. Павяртаць людзей дамоў.
павярта́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і паварочваць (гл. павярнуць у 3, 4 знач.). Ах, сын мой, сын! Каб ведаў ты, як зашчымела, як сціснулася ў мяне сэрца, калі я зноў ступіў на тую дарогу, што павяртае са шляху ў самую вёску. Сачанка. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ранец павяртае ізноў у лясок. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зову́щий
1. прич. які́ (што) заве́, які́ (што) клі́ча, які́ (што) гука́е; які́ (што) про́сіць; см. звать;
2. прил. (привлекающий) ва́бны; (призывающий) закліка́льны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
влеку́щий
1. прич. які́ (што) валачэ́, які́ (што) ця́гне; які́ (што) прыця́гвае; які́ (што) ва́біць, які́ (што) прыва́блівае; см. влечь;
2. прил. (манящий) ва́бны, прыва́блівы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)