Пустахо́д ’чалавек, які ходзіць бязмэтна; валацуга’ (Варл.). Ад пусты ’бязмэтны’ і ход, хадзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
to little purpose, to no purpose
ама́ль безвыніко́ва; бязмэ́тна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
goof off
Sl.
1) марнава́ць час, бязьдзе́йнічаць; гульта́іць
2) бадзя́цца бязмэ́тна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.
1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.
2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.
3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам.Лынькоў.//Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, з рус.сор ‘смецце’, сори́ть ‘раскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымадзе́ць ’прытаміцца’ (Байк. і Некр.). Да мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, гараваць; марнець; бязмэтна існаваць’ (гл.), якое ўзыходзіць да прасл.дыял.*mъděti, параўн. рускія дыялектныя формы, якія захоўваюць спрадвечную семантыку: паўн.-дзвін.промоди́ть ’зрабіць кіслым, тухлым, прагнілым’, тул.промоде́ть ’чэзнуць, марнець на працягу пэўнага часу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біць ’швэндацца без справы’, што звязваецца з літ.biñde ’гультай’, bìndza ’гультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
müßig
1.a
1) во́льны (ад працы), незаня́ты
2) пусты́, бяздзе́йны
2.adv нічо́га не ро́бячы; бязмэ́тна;
~ géhen* [sein] гультаява́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
губі́ць, гублю, губіш, губіць; незак., каго-што.
1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным. Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы.Якімовіч.//перан. Дарэмна, бязмэтна траціць (час, сродкі, сілы і пад.). Нашто губіць век малады І траціць леты без карысці?Колас.
2. Зводзіць са свету, забіваць. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Варана патрошыць, губіць У кустах.Шушкевіч.//перан. Рабіць няшчасным, пазбаўляць нармальнага жыцця. [Марыля:] Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)