chasm [ˈkæzəm] n.

1. lit. глыбо́кая раско́ліна; бе́здань, бяздо́нне; про́рва, прадо́нне

2. fml глыбо́кае разыхо́джанне (у поглядах, густах); неадо́льная супярэ́чнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

topiel

м. бяздонне; бяздонная багна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

otchłań

ж. прорва, бездань, бяздонне; прадонне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

toń

ж.

1. бяздонне;

2. тоня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вірэ́я ’акно ў балоце, бяздонне’ (усх.-бел., КЭС), рус. верея́ ’кавалак лугу, лесу’. Утворана ад вір1 і малапрадуктыўнага суф. ‑эя (< ěja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зе́ўраць, ‑ае; незак.

Разм. Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.). Побач, між нізкага, густога галля, зеўрала ў цяністым поцемку свежая яма з асыпанымі берагамі. Мележ. Там, далёка ўнізе, куды кожную хвіліну вецер мог сарваць і яго, зеўрала бяздонне, зацягнутае радкаватым туманам. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пучи́на ж.

1. (водоворот) вір, род. ві́ру м.;

ло́дку поглоти́ло пучи́ной ло́дку паглыну́ў вір;

2. (болотная) дрыгва́, -вы́ ж.;

3. (морская) бяздо́нне, -ння ср., бе́здань, -ні ж.;

вве́ргнуть в пучи́ну бе́дствий уцягну́ць у бяздо́нне (у бе́здань) бе́дстваў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праздо́нніцабяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́здань Глыбокае, багністае месца; бяздонне (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Бе́здань, бяздо́нне. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. бе́здна, бездо́нный, укр. безодня, польск. bezdeń, чэш. bezdna, ст.-слав. бездъна, балг. бе́здна, серб.-харв. бѐздан і г. д. (да bez + dъno). Гл. Фасмер, 1, 144; Шанскі, 1, Б, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)