быт, -у, М бы́це, м.

Агульны жыццёвы ўклад, паўсядзённае жыццё.

Сельскі б.

Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы́, -а́я, -о́е.

Бытавыя паслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытаві́зм, ‑у, м.

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей. Без глыбокай самастойнай думкі аб жыцці павышаная ўвага да быту можа павярнуцца прыземленым бытавізмам. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэ́рвіс, -у, м.

Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэб, а таксама сукупнасць арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем насельніцтва ў сферы быту і стварэннем розных выгод.

Аўтамабільны с.

|| прым. сэ́рвісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытапіса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бытапісаць; апісанне быту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнагра́фія, -і, ж.

1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.

2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад.

Э. палескага краю.

|| прым. этнаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытапіса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апісвання быту. Бытапісальны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культу́рна-бытавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да культуры быту. Культурна-бытавое абслугоўванне. Культурна-бытавое будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛБЫТТЭХПРАЕ́КТ», Дзяржаўнае праектна-канструктарскае вытворча-тэхналагічнае прадпрыемства «Белбыттэхпраект». Засн. ў 1967 у Мінску на базе часткі Бел. праектна-тэхнал. ін-та мясц. прам-сці як Бел. праектна-тэхнал. ін-т «Белбыттэхпраект»; у 1987 — маі 1995 галаўная арг-цыя навук.-вытв. аб’яднання «Белбытгэхніка». Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі на рэканструкцыю дзейных і буд-ва новых прадпрыемстваў службы быту; распрацоўка новых і ўдасканаленне дзейных тэхнал. працэсаў, мерапрыемстваў па спецыялізацыі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці на прадпрыемствах службы быту, дакументацыі на выраб доследных узораў новых відаў вырабаў, укараненне на прадпрыемствах службы быту дасягненняў навукі і тэхнікі; вытв-сць прыбораў па рамонце складанай бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны) і інш.

т. 3, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псеўданаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца па-сапраўднаму народным; які выкарыстоўвае толькі знешнія прыкметы народнай культуры, быту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэ́рвіс

(англ. service = служба)

арганізаванае абслугоўванне насельніцтва ў сферы быту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)