Бурэнне, якое праводзіцца электрабурам. Электрабурэнне свідравін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохство́льны, ‑ая, ‑ае.
З трыма стваламі (пра зброю). Трохствольнае ружжо.// У тры ствалы. Трохствольнае бурэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА,
комплекс абсталявання для бурэння свідравін. Асн. часткі: буравая вышка, сілавы прывод, вярчальнік (ротар), лябёдка, помпы, прыстасаванні для падрыхтоўкі і ачысткі прамывачных вадкасцей, пускарэгулявальная і кантрольна-вымяральная апаратура. У горнай справе буравыя ўстаноўкі наз. буравымі станкамі.
Бываюць: вярчальныя (найб. пашыраныя), ударныя, вібрацыйныя і інш.; электрычныя, дызельныя і гідраўлічныя; стацыянарныя (бурэнне нафтавых, газавых і глыбокіх геолагаразведачных свідравін), перасоўныя (у т. л. плывучыя для бурэння на вадзе, геолагаразведачныя і для буд. работ і інш.), самаходныя (гусенічныя або колавыя; бурэнне ўзрыўных свідравін) і пераносныя (пошукавае бурэнне ў цяжкадаступных раёнах).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх.// Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.). Разведачнае бурэнне. Разведачныя работы.
2. Які займаецца разведкай. Разведачная партыя. Разведачнае судна. Разведачная група.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
однору́чныйспец. аднару́чны;
однору́чная пила́ аднару́чная піла́;
однору́чное буре́ние аднару́чнае бурэ́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУРАЎЗРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
сукупнасць вытв. працэсаў па аддзяленні ад масіву часткі горнай пароды з адначасовым яе раздрабненнем і перамяшчэннем пры дапамозе ўзрыву. Уключаюць бурэнне зарадных поласцяў (шпураў, свідравін, камер), размяшчэнне ў іх зарадаў выбуховых рэчываў (зараджанне), забіванне і ўзбуджэнне зарадаў (ініцыіраванне ўзрыву). Выкарыстоўваюць пры разведцы і здабычы карысных выкапняў, буд-ве плацін і інш.