разры́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рыю; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць. Свіння разрыла двор. □ Дзік разрыў бурты бульбяныя. Караткевіч. // Разграбаючы (зямлю, снег і пад.), зрабіць паглыбленне. Разрыць яму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЁЗНЕНСКІ КАНСЕ́РВАВА-АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Знаходзіцца ў г.п. Лёзна Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1952. У 1955 пушчаны агароднінасушыльны цэх, на базе якога ў 1958 наладжаны выпуск кансерваў. З 1966 кансервава-агароднінасушыльны камбінат. У 1971—75 пабудаваны корпус па вытв-сці бульбяной крупкі, механізаванае сховішча для агародніны, чыг. ветка. З 1976 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): пладова-агароднінныя кансервы, сушаныя агародніна і бульба, сухое бульбяное пюрэ, бульбяны прадукт абсмажаны «Арыгінальны», бульбяныя чыпсы, грыбы вешанка (свежыя, сушаныя, кансерваваныя), мінер. вада «Лётцы», напітак пладовы моцны.

т. 9, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абі́ркі мн. bfälle pl, Küchenabfälle pl, Schä́labfälle pl;

бульбяны́я абі́ркі Kartffelschalen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фасо́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасолі. Фасолевыя стручкі. // Прыгатаваны з фасолі. Тут [у рэстаране] надавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jacket [ˈdʒækɪt] n.

1. пінжа́к; жаке́т; ку́ртка

2. суперво́кладка (на кніжцы)

3. tech. абшы́ўка, кажу́х, чахо́л

4. AmE канве́рт для грампласці́нкі, ды́ска

5. pl. jackets BrE бульбяны́я лупі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лупі́на ж. (часцей мн.) Schle f -, -n, Hülse f -, -n;

бульбяны́я лупі́ны Kartffelschale f, Plle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

катле́та, ‑ы, ДМ ‑леце, ж.

Страва з мяснога або рыбнага фаршу, запечанага ў форме прадаўгаватага піражка. Пячы катлеты. Мяса на катлеты. // Такая ж страва з агародніны або кашы. Бульбяныя катлеты. Маркоўныя катлеты. Рысавыя катлеты.

•••

Адбіўная катлета — рэберная костачка з мясам, адбітым і спечаным.

[Фр. côtelette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

potato

[pəˈteɪtoʊ]

n., pl. -toes

бу́льба f.

potato chips — чы́псы pl. (сухі́я сма́жаныя скры́лікі бу́льбы)

potato dumplings — бульбяны́я клёцкі

potato nick — бульбяна́я ба́бка

potato pancake — дра́нік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

укача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. у што. Выкачаць, запэцкаць у што‑н. Хлопцы і дзяўчаты выходзілі .. на раку Случ, каб пакоўзацца на лёдзе, укачаць адзін аднаго ў снег, пажартаваць. Чарнышэвіч. // Качаючы, пакрыць чым‑н. сыпкім, абкачаць у чым‑н. Антось пацёр стрэптацыду, укачаў у яго бульбяныя галушкі і накарміў імі жорава. Ляўданскі.

2. Качаючыся, прымяць што‑н. Укачалі коні траву на прыгуменні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́нцыбульбяныя піражкі, начыненыя капустай’ (круп., Жд. 2), ‘бліны, начыненыя тварагом (брасл., Нар. словатв.). Рус. наўг., алан. ска́нец, ска́нцы ‘тонка раскачаная пражаная ляпёшка’, ска́нцы ‘сачні, вялікія, тонкія ватрушкі з “сканого” цеста’. Даль (4, 193 і наст.) адносіць да скать (тесто) ‘раскачваць у сачэнь, слаіць, рабіць слаёнае, здобнае цеста’. Іншая ступень чаргавання галосных у сука́ць. Няма падстаў лічыць запазычаннем (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 131) з літ. skanēsis, skanēstas ‘ласунак, далікатэс’ (Анікін, Опыт, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)