ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ДА́ХАВЫХ І БУДАЎНІ́ЧА-АДДЗЕ́ЛАЧНЫХ МАШЫ́Н.
Створаны ў 1977—82 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. Выпускае машыны і абсталяванне для тынкавальных, дахавых і малярных работ (усяго каля 20 найменняў). Асн. прадукцыя (1995): машыны для падагрэву, нанясення, транспарціроўкі на дах бітумных масцік, агрэгаты помпавыя, шпаклёвачныя, малярныя і фарбавальныя, станцыі і ўстаноўкі малярныя, бетоназмяшальнікі, фарбапульты, кампрэсары, катлы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т МЕХАНІЗАВА́НАГА ІНСТРУМЕ́НТУ І БУДАЎНІ́ЧА-АПРАЦО́ЎЧЫХ МАШЫ́Н З ДО́СЛЕДНАЙ ВЫТВО́РЧАСЦЮ,
адкрытае акц.т-ва «МІБАМ ДВ». Засн. ў 1971 як Мінскі філіял Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та механізаванага і ручнога будаўніча-мантажнага інструменту, вібратараў і буд.-апрацоўчых машын. З 1991 Мінскі арэндны н.-д. і канструктарска-тэхнал.ін-тбуд.-апрацоўчых і дахавых машын, ручнога інструменту. З 1997 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па буд.апрацоўчых машынах, кампрэсарах, інструменту, дрэваапр. машынах і тэхн.навук. дакументацыі, доследна-эксперым. работ і выпрабаванняў, пуска-наладачных і сэрвісных работ; вытв-сць новых буд. машын і інструменту; рамонт электраінструменту і сэрвіснае абслугоўванне; сертыфікацыя машынабуд. прадукцыі; выраб эмульсійных змазак з выкарыстаннем распрацаванага ў ін-це абсталявання; камерцыйная дзейнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НУЛЯВЫ́ ЦЫКЛ,
комплекс будаўніча-мантажных работ па ўзвядзенні падземнай часткі забудовы і ўпарадкаванні ўнутрыквартальных інж. сетак.
Да работ Н.ц. адносяцца: зрэзка і вывазка расліннага грунту; вертыкальная планіроўка буд. пляцоўкі; пракладка ўнутрыквартальных сетак водаправода, каналізацыі, газаправода, цепла- і электразабеспячэння, тэлефона; правядзенне ўнутрыквартальных дарог і праездаў; мантаж трансфарматарных падстанцый і знадворнага асвятлення, унутрыквартальных газарэгулятарных станцый і цеплавых пунктаў; капанне катлаванаў і траншэй пад фундаменты; буд-ва фундаментаў, падвалаў і інш. Комплекс работ Н.ц. ажыццяўляюць спецыялізаваныя арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМКРА́Т (галанд. dommekracht),
пераносны, перасоўны або стацыянарны механізм для пад’ёму грузаў на невялікую (звычайна да 2 м) вышыню. Бываюць рэечныя (рычажныя і зубчастыя), вінтавыя, гідраўлічныя і пнеўматычныя, ручныя і маторныя. Грузападымальнасць ад некалькіх кілаграмаў да соцень тон. Выкарыстоўваюцца пры будаўніча-мантажных, рамонтных і пагрузачна-разгрузачных работах, на аўтамаб. і чыг. транспарце. Магутнымі Д. можна падняць цэлае збудаванне на вышыню ў некалькі метраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРА́ДЧЫК,
юрыдычная або фіз. асоба, якая выконвае пэўны від работ у сваёй краіне або за мяжой на аснове дагавора падраду, заключанага з заказчыкам. Для вядзення работ (напр., будаўніча-мантажных на аб’ектах капітальнага буд-ва) П. звычайна мае асн. і абаротныя сродкі, кадры і інш. рэсурсы, ажыццяўляе дзейнасць на аснове гасп. (камерцыйнага) разліку, знаходзіцца на самастойным балансе і дзейнічае па зацверджаным статуце (палажэнні). П. розных відаў работ падпарадкоўваюцца генеральнаму П. (генпадрадчыку), які можа перадаваць спец. работы (напр., сан.-тэхн.) субпадрадчыкам (інш. прадпрыемствам, арг-цыям), заключаючы з імі дагаворы субпадраду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэст, ‑а, М ‑сце, м.
1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.
3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.
[Англ. trust.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДОМАБУДАЎНІ́ЧЫ КАМБІНА́Т (ДБК),
будаўніча-мантажная арг-цыя, якая вырабляе зборныя жалезабетонныя канструкцыі жылых дамоў, транспартуе іх на буд. пляцоўкі, манціруе з іх будынкі і здае заказчыку цалкам гатовымі да эксплуатацыі. Структура кіравання ДБК залежыць ад яго магутнасці, умоў дзейнасці і да т.п. У арг-цыі такога тыпу рэалізуецца гал. перавага — магчымасць увязвання ў адзіны тэхнал. працэс дзейнасці ўсіх спецыялізаваных падраздзяленняў, таму ў шэрагу ДБК няма буд.-мантажных упраўленняў. Асн.вытв. падраздзяленні — пастаянна дзеючыя ўчасткі, якія выконваюць буд., сан.-тэхн., электрамантажныя і інш. віды работ.
Аснову базы індустр. домабудаўніцтва Рэспублікі Беларусь складаюць 28 з-даў буйнапанэльнага домабудаўніцтва з агульнай магутнасцю 3198; 3 тыс.м² агульнай плошчы жылля за год, або 2430,6 тыс.м³ зборнага жалезабетону (1996). Першы ДБК у краіне створаны ў Мінску ў 1960. Камбінаты падпарадкоўваюцца Мін-ву архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Аб’ёмнаблочнае домабудаванне.