Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Bug
[bu:g]
р. Буг
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Bug Bug u
м.р.Буг
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БУЖА́НЕ,
усходнеславянская племянная групоўка на р.Зах.Буг або Паўд.Буг (адсюль назва). Межы рассялення бужан пісьмовымі крыніцамі не вызначаны. Паводле Баварскага географа (9 ст.), мелі 231 «горад» (умацаванае паселішча). У пач. недатаванай часткі «Аповесці мінулых гадоў» адзначана, што папярэднікі бужан зваліся дулебамі, наступнікі — валынянамі. Гісторыкі лічаць, што ў дадзеным выпадку адбылася змена назвы мясц. насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нямні́шча ’старое рэчышча (Нёмана)’ (стаўб., Сл. ЦРБ): ні ва ўсякум нямнішчы адзінакага рыба водзіцца (карэл., Нар. словатв.). Ад назвы ракі Нёман, параўн. аналагічнае бужыско (ад Буг, беласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАДО́ЛЬСКАЯ ЗЯМЛЯ́ гістарычная вобласць у бас.р.Паўд.Буг і левабярэжжа р. Днестр, гл.Падолія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВАЯ ЛЯСНА́Я,
рака ў Польшчы і Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. (бас.р.Зах.Буг). Даўж. 63 км, пл. вадазбору 996 км²; у межах Беларусі — 30 км і 650 км². Пачынаецца на тэр. Польшчы. За 0,8 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на зліваецца з р. Левая Лясная (утвараюць р. Лясная, бас.р.Буг). Цячэ па Прыбугскай раўніне, перасякае тэр. Белавежскай пушчы. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, у ніжнім цячэнні яе шыр. да 4 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, слабаразгалінаванае, шыр. ў ніжнім цячэнні 20—25 м. З 1930 назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Камянюкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБА́С,
да пач. 20 ст. драўлянае кругладоннае хадавое судна. Будавалі на рэках Зах.Буг і Мухавец. Даўж. 28—32 м, шыр. 7—8 м, грузападымальнасць ад 48—60 да 128—160 т. Служылі каля 5 навігацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХАВА,
вадасховішча ў Брэсцкім р-не, каля в. Орхава. Утворана на р.Зах.Буг у 1988. Пл. 0,56 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 1,48 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́НКА,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах.Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнні наз. Калона.