2.безас.узнач.вык. Пра прыемныя абставіны. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!Колас.Хораша ў чэрвеньскім лесе!Мележ.
3.безас.узнач.вык., каму. Пра пачуццё ўнутранага задавальнення, зведанага кім‑н. Хораша сэрцу ў прасторах-вышынях, Хораша ў садзе сваім салаўю!Лось.Твар старой хвілінку заспакоены: ёй хораша, што нават і Федзька, інжынер, з Брэста прыехаў.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДУРЧЫ́Н (Пётр Сідаравіч) (25.10.1918, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 19.7.1997),
бел. мастак. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1990). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1934—37). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1949). Працаваў у станковай графіцы ў тэхніцы пастэлі, літаграфіі, афорта і інш.Асн. творы прысвечаны абароне Брэсцкай крэпасці: «Брэсцкая крэпасць» (1957), «Цытадэль над Бугам» (1967), «Руіны чырвонаармейскага клуба» (1972), «Свяшчэнныя камяні», «Зорка бессмяротнасці» (абодва 1974), трыпціхі «Салдаты Брэста» (1979—81), «Памяць Брэста» (1992). Аўтар дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці» ў Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі (1957, з Ф.Зільбертам), шэрагу партрэтаў абаронцаў крэпасці П.М.Гаўрылава, Р.К.Семенюка, А.А.Вінаградава, Я.М.Фаміна, І.М.Зубачова, А.М.Кіжаватава і інш. з мемарыяльнай серыі «Жыццё за Радзіму» (1960—84). Творам уласціва дакумент. дакладнасць, лаканізм, манументальнасць кампазіцыі, вастрыня маст.-вобразных вырашэнняў. Сярод твораў на інш. тэмы: «Касцёл святой Ганны» (1972), «Над Прыпяццю» (1975), «Май» (1992—93), серыя «Мінск» (1959) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад Кобрына, 39 км ад Брэста. 462 ж., 168 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕМІ́ЛЕ Карл Вільгельмавіч, архітэктар 1-й пал. 19 ст. Скончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—26 Гродзенскі губернскі архітэктар. Распрацаваў праекты павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы стараж. пабудоў Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 33 км на ПдУ ад Кобрына, 85 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Антопаль. 272 ж., 95 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЎЦЫ́,
вёска ў Беларусі, у Відзіборскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Століна, 262 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Відзібор. 271 ж., 102 двары (1995). Аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса імя Чапаева. За 38 км на Пд ад г. Івацэвічы, 175 км ад Брэста. 1720 ж., 617 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Сакалоўскім с/с Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Журавінка». За 10 км на У ад Бярозы, 120 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 428 ж., 186 двароў (1995). Сярэдняя школа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ЧАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на У ад Пінска, 210 км ад Брэста. 320 ж., 121 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛЬКА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад г. Драгічын, 118 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Драгічын. 415 ж., 166 двароў (1996). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.