НАРТУ́МБРЫЯ (Northumbria),

адно з каралеўстваў, якое склалася ў ходзе англа-саксонскага заваявання Брытаніі. Утварылася каля 605 у выніку зліцця каралеўстваў англаў Берніцыі і Дэйры. У 829 тэр. Н. заваявана англа-саксонскім каралеўствам Уэсекс, а да канца 9 ст. — датчанамі. Каля 924 тэр. Н. далучана да Уэсекса, пасля 954 канчаткова ўвайшла ў склад аб’яднанай Англіі.

т. 11, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

trade(s) union [ˌtreɪd(z)ˈju:njən] n. трэд-юніён, прафсаю́з;

the Trades Union Congress Кангрэ́с трэд-юніёнаў (y Брытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

UCAS [ˈju:kəs] (скар. ад Universities and Colleges Admissions Service) камі́сія па разгля́ду зая́ў ва ўніверсітэ́ты і кале́джы Брыта́ніі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

А́НГЛЫ (лац. Anglii),

старажытнагерманскае племя. Упамінаюцца ў 1 ст., у 4 — пач. 5 ст. жылі на Пд п-ва Ютландыя. У 5—6 ст. удзельнічалі ў англасаксонскім заваяванні Брытаніі, дзе ўтварылі каралеўствы Мерсія, Усх. Англія і Нартумбрыя. Назва племя дала найменне ч. заваяванай краіны — Англія. Англы разам з інш. плямёнамі склалі ў 7—10 ст. народнасць англасаксаў. Рэшткі англаў на кантыненце зліліся з датчанамі.

т. 1, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУІ́ДЫ (лац. druides),

жрацы стараж. кельтаў Галіі, Брытаніі, Ірландыі ў 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. Разам з племянной знаццю складалі пануючую праслойку. Кіравалі ахвярапрынашэннямі, ажыццяўлялі суд. функцыі, былі ўрачамі, настаўнікамі і прадказальнікамі. вял. ролю адыгрывалі ў паліт. справах. З часоў рым. акупацыі (2-я пал. 1 ст. да н.э.) узначалілі супраціўленне ўладам. Рым. імператары Тыберый і Клаўдзій забаранілі ахвярапрынашэнні Д. У 47 перасталі існаваць як асобнае саслоўе і ператварыліся ў вандроўных прадказальнікаў.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛІНГВУД ((Collingwood) Робін Джордж) (22.2.1889, Коністан, Вялікабрытанія — 9.1.1943),

англійскі гісторык, археолаг, філосаф. Праф. філасофіі Оксфардскага ун-та (1935—41). Даследаваў стараж. гісторыю Вялікабрытаніі («Рымская Брытанія», 1923; «Археалогія рымскай Брытаніі», 1930). Філас. погляды сфарміраваліся пад уплывам Б.Крочэ. К. імкнуўся выявіць сувязь паміж гісторыяй і філасофіяй, лічыў, што абедзве навукі маюць агульны прадмет — чалавечае мысленне ў працэсе гіст. развіцця. Аўтар філас. прац «Нарыс філасофскага метаду» (1933), «Асновы мастацтва» (1938), «Нарыс метафізікі» (1940), «Новы Левіяфан» (1942) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Идея истории;

Автобиография. М., 1980.

т. 8, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

post-war [ˌpəʊstˈwɔ:] adj. паслявае́нны;

economic conditions in post-war Britain эканамі́чныя ўмо́вы ў паслявае́ннай Брыта́ніі;

the post-war period паслявае́нны перы́яд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДРЫЯ́НАЎ ВАЛ (англ. Hadrian’s Wall),

стараж.-рымскае абарончае збудаванне паміж вусцем р. Тайн і залівам Сольвей у Англіі. Пабудаваны пры імператару Адрыяне ў 122—133 для абароны Рымскай Брытаніі ад варвараў. Працягласць 122,3 км, шыр. 2,4—3,1 м, выш. 3,7—4,9 м. Меў 16 фортаў, шмат вежаў. На асобных участках умацаваны ровам (глыб. 2,7 м, шыр. 38,7 м). На Пд ад Адрыянава вала выкапаны другі роў, які, магчыма, акрэсліваў мяжу ваен. зоны. У 197, 296 і 367 захоплены варварамі, некалькі разоў аднаўляўся. Канчаткова закінуты каля 400.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

House of Commons

Пала́та Абшчы́наў (ніжэ́йшы вы́барны заканада́ўчы о́рган у Вялі́кай Брыта́ніі, Кана́дзе або́ Паўно́чнай Ірля́ндыі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

House of Lords

Пала́та Ло́рдаў (вышэ́йшы і невыбіра́ны заканада́ўчы о́рган у Вялікай Брыта́ніі і Паўно́чнай Ірля́ндыі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)