Брас ’стыль плавання’. Рус. брасс, укр. брас. Запазычанне з франц. brasse ’тс’ (а гэта да bras ’рука’). Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брас

(фр. brasse)

стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім рукі рухаюцца пад вадой (параўн. батэрфляй, кроль).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ма́рса-бра́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́рса-бра́с ма́рса-бра́сы
Р. ма́рса-бра́са ма́рса-бра́саў
Д. ма́рса-бра́су ма́рса-бра́сам
В. ма́рса-бра́с ма́рса-бра́сы
Т. ма́рса-бра́сам ма́рса-бра́самі
М. ма́рса-бра́се ма́рса-бра́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спі́накер-бра́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спі́накер-бра́с спі́накер-бра́сы
Р. спі́накер-бра́са спі́накер-бра́саў
Д. спі́накер-бра́су спі́накер-бра́сам
В. спі́накер-бра́с спі́накер-бра́сы
Т. спі́накер-бра́сам спі́накер-бра́самі
М. спі́накер-бра́се спі́накер-бра́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брасс спорт. брас, род. бра́су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

breaststroke [ˈbreststrəʊk] n. sport брас (стыль плавання)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

breaststroke

[ˈbreststroʊk]

n.

брасm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Нехля, нэхля ’неахайная жанчына’ (брас., Нар. лекс.). Відаць экспрэсіўная форма ад няхлюя, ’тс’ ці пад., утвораная паводле мадэлі коця (< кот, коцік) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́нка, плёночка ’пенка на малацэ пры яго варцы’ (брас;!., ЛА, 4; брасл., Сл. ПЗБ; Нас.), ’плеўка на паверхні стаянам вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Wpiicn. р/епа. Гл. плёнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛАКАМО́ЦЫЯ (ад лац. locus месца + motio рух),

перамяшчэнне, сукупнасць узгодненых рухаў у жывёл і чалавека, што забяспечваюць актыўнае і мэтанакіраванае перамяшчэнне ў прасторы. Адрозніваюць водную, паветраную і сухапутную Л., якія рэалізуюцца ў розных тыпах: бег (вынослівы, імклівы, скачкамі, цяжкі, таранны і інш.); лажанне; плаванне (рыбападобнае, брас, ныранне); палёт (парашутаванне, планіраванне); поўзанне; хадзьба (на 2 або 4 нагах) і інш. Тыпы Л. мяняліся і ўскладняліся ў працэсе эвалюцыі жывёл і вызначалі асаблівасці іх будовы. Паяўленне новых тыпаў Л. звязана з удасканальваннем рухальнага апарату, органаў пачуццяў і асабліва ц. н. с. Найб. складаная і разнастайная Л. ў пазваночных. Прагрэсіўныя змены Л. ў прыматаў (пераход да прамахаджэння і інш.) адыгралі важную ролю ў антрапагенезе.

А.С.Леанцюк.

т. 9, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)